Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Транспорт | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Батчинский сельсовет

Батчинский сельсовет

БАТЧИНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 93-2-32
Секретарь - 9-32-32
Бухгалтерия - 9-32-73
факс (+375 1642) 94-5-68.

Отделение связи - 9-43-31


Почтовый индекс - 225874



ИЗ ИСТОРИИ СЕЛЬСОВЕТА:

На территории нынешнего СПК “Батчи” в деревне Литвинки в августе 1940 года был организован колхоз “Заветы Ильича”. Весной 1941 года колхозники собрали семян и засеяли яровые культуры. Убирать их не пришлось: грянула Великая Отечественная, колхоз распался... Окончилась война, на белорусской земле воцарился мир. Трудными были первые послевоенные годы. Нужно было выполнять планы поставок хлеба, мяса, молока, сена, крепежного леса для шахт Донбасса. Люди поняли, что в одиночку выжить нелегко. Нужно работать сообща, общими усилиями преодолевать послевоенные трудности. И уже с 1947 года крестьяне начали вступать в колхозы. 28 сентября 1948 года был организован колхоз “За доблестный труд”, который начинал свою деятельность с серпа и однолемешного конного плуга. В 1951 году купили первую машину-полуторку. В 1958 году произошла реорганизация МТС в РТС. Колхоз закупил в МТС гусеничные и колесные трактора, зерновые комбайны. В 1965 году была построена КЗС-5. В 1959 году в колхоз провели электроосвещение от государственной линии. В 1964 году ручной труд доярок заменила электродоилка. В 1966 году в колхозе была создана профсоюзная организация. В 1970 году построены механические мастерские, а в 1977 внедрено механическое доение коров. В 1985 году в деревне Батчи открылась средняя школа. В 2004 году СПК “Батчи” вошел в список 100 лучших сельхозпредприятий Беларуси.



КАРТА БАТЧИНСКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В БАТЧИНСКИЙ СЕЛЬСОВЕТ:


[spoiler=Батчи]
БАТЧЫ – вёска, цэнтр Батчынскага с/с, за 12 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Батча (на лініі Жабінка–Іванава), 47 км ад Брэста. 154 гаспадаркі, 466 жыхароў (2005).

Батчы вядомы з XVI ст. як сяло ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. сяло ўваходзіла ў Паляціцкае войтаўства Кобрынскай эканоміі, налічвала 46 гаспадарак, 47 валок зямлі, з якіх «на плаце» лічыліся 42 валокі.

У 1597 г. Батчы – сяло, цэнтр войтаўства, 45 валок зямлі сяла лічыліся на чыншы, 2 валокі вольныя. Дзейнічала карчма.

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1863 г. было адкрыта нар. вучылішча.

У 1886 г. вёска ў Прускаўскай вол., 64 двары, 461 жыхар, 1270 дзес. зямлі (у 1890); меліся школа, піцейны дом.

У 1897 г. было 90 двароў, 555 жыхароў, працавалі нар. вучылішча, хлебазапасны магазін; у 1905 г. 599 жыхароў.

З 1915 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г.— польскімі войскамі.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 49 двароў, 268 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. Батчы – цэнтр сельсавета таго ж раёна і вобласці.

У 1940 г. было 128 двароў, 590 жыхароў, меліся пач. школа, магазін, хата-чытальня, будынак сельсавета не быў тэлефанізаваны.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1970 г. налічваліся 122 гаспадаркі, 339 жыхароў.

У 1999 г. 145 гаспадарак, 411 жыхароў, цэнтр калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»). На тэр. сучаснай вёскі размешчаны будынкі выканкома сельсавета і адміністрацыі калгаса, 8-гадовая школа, б-ка, магазін, Дом культуры, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі і ветэрынарны пункты, сталовая.



[spoiler=Огородники]
АГАРОДНІКІ (мясц. назва Огоріднікі) – вёска ў Батчынскім с/с, за 8 км на З ад горада і чыг. ст. Кобрын, 46 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Жабінка. 12 гаспадарак, 25 жыхароў (2005).

У 1597 г. Агароднікі – сяло Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскага староства Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Размяшчалася пры фальварку Чаравачыцы, налічвала 10 валок зямлі, падзеленых па паўвалокі. Вяскоўцы выконвалі агародніцкую службу ў полі, а жанчыны – на агародах.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав. Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў.

У 1897 г. вёскаў Пруска ў Гродзенскай губ. Побач знаходзіліся: лясная ахова Адрынка (Мазуры), 4 жыхары і выселак Адрыні (Астраўкі), 2 двары, 28 жыхароў шкіпінарны з-д.

У 1905 г. аховы: Адрынка (3 жыхары) і Адрынка-Мазуры (2 жыхары).

З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 11 двароў, 59 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 62 жыхары. У 1949 г. створаны калгас «Бальшавік» (старшыня М. Гаранюк), 17 гаспадарак.

У 1999 г. вёска Адрынка ў складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).



[spoiler=Андронава]
АНДРОНАВА – вёска ў Батчынскім с/с, на паўд.-зах. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца). За 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 58 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Камянец. 153 гаспадаркі, 417 жыхароў (2005).

У 1465 г. ў лісце княгіні Ульяны ўпамінаецца Андронаўская зямля.

У 1563 г. Андронава – востраў «на грунце» сяла Батчы, у Кобрынскай эканоміі Падляшскага, з 1566 г. Брэсцкага ваяв. ВКЛ.

У 1729 г. – сяло, 14 валок зямлі, мелася царква (уніяцкая).

У 1704 г. брэсцкі падстараста Ян Бенклеўскі пацвердзіў Андронаўскай царкве 1,5 валокі зямлі, якія былі нададзены ёй яго продкамі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав. Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў.

У 1886 г. Андронава – сяло Стрыгаўскай вол. Брэсцкага пав., 23 двары, 264 жыхары; меліся праваслаўная царква і піцейны дом.

У 1890 г. сяло налічвала 393 дзес. зямлі, царк. прычт меў 48 &襴 дзес. зямлі; аколіца Андронава (уладанні розных уласнікаў) – 93 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Фелікса Банькоўскага, 552 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў Андронаве 53 двары, 329 жыхароў, прыходская царква, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін. Вакол сяла размяшчаліся: маёнтак Андронава, 41 жыхар, працаваў маслабойны з-д; жылы дом Андронава (6 жыхароў) і 4 прыватнаўласніцкія сядзібы Андронава, якія налічвалі адпаведна 7, 16, 5 і 5 жыхароў.

У 1905 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: сяло (452 жыхары) і маёнтак (84 жыхары).

З 1915 г. сяло і маёнтак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921–39 гг. у складзе Полыіічы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.

У 1921 г. вёска Андронава (35 двароў, 183 жыхары) і 2 фальваркі: Андронава 1 – 4 двары, 43 жыхары; Андронава 2 – 2 двары, 7 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёна і вобласці. У 1940 г. Андронава: хутары, 11 двароў, 77 жыхароў, была школа; былыя фальваркі 1-ы, 2-і, 3-і – 4 двары, 25 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1970 г. 458 жыхароў.

У 1999 г. 132 гаспадаркі, 339 жыхароў, цэнтр аграфірмы-калгаса «Патрыкі». Размешчаны клуб, адм. будынак гаспадаркі.



[spoiler=Гуцки]
ГУЦКІ – вёска ў Батчынскім с/с, за 9 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 50 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Жабінкай, Кобрынам, Камянцом. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).

Упершыню згадваюцца ў 1737 г.

У 1890 г. Гуцкі – вёска Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 156 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне А.Біча, 92 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 17 двароў, 166 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін; у маёнтку – 1 двор, 12 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 197 жыхароў, маёнтак – 27 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак разам – 25 двароў, 151 жыхар. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёна і вобласці. У

1940 г. Гуцкі – хутары, 45 двароў, 170 жыхароў. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Малянкова (32 гаспадаркі). Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 138 жыхароў, у 1970 г. – 66 жыхароў.

У 1999 г. 3 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтр – в. Андронава).

У 2004 г. Гуцкі далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».



[spoiler=Литвинки]
ЛІТВІНКІ (Ліцвінкі) – вёска ў Батчынскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Батча (на лініі Брэст-Кобрын), 52 км ад Брэста. 78 гаспадарак, 206 жыхароў (2005).

У 1563 г. Літвінкі – сяло воласці Чаравачыцкага двара Кобрынскай эканоміі, 19 валок зямлі, 19 гаспадарак. Побач знаходзіўся засценак, 60 маргоў зямлі, уладанне В. Твароўскага.

У 1597 г. сяло ў Патрыкаўскім войтаўстве Кобрынскага староства, 19 валок зямлі, з якіх 1 валока вольная (на войта).

У 1712 г. вёска Чаравачыцкага ключа Кобрынскай эканоміі; па 6 валок зямлі ў вёсцы мелі Ядоўскі і Пачобут.

У 1744 г. вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў Шагану і Іаанне Абрагімовічам прывілей на 12 валок зямлі ў вёсцы (на чыншавай аплаце).

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1886 г. вёска ў Прускаўскай вол., 28 двароў, 334 жыхары; працавала нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч. годзе займаліся 26 хлопчыкаў, у 1892–93 гг. – 27 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі.

У 1890 г. Літвінкі налічвалі 548 дзес. зямлі; уладальнік І.Мальчук пры вёсцы меў 63 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шадурскіх, 1421 &襵 дзес. зямлі (у 1841 маёнтак, спадчыннае ўладанне І.І.Шадурскага, уключаў фальваркі і вёскі Літвінкі, Пруск, Ластоўкі з 533 сялянамі).

У 1897 г. ў вёсцы 47 двароў, 398 жыхароў, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін; у маёнтку – 33 жыхары; у пас. Літвінкі 2–1 двор, 10 жыхароў (сям'я Ю. Паразоўскага). У 1905 г. вёска налічвала 428 жыхароў, маёнтак – 32 жыхары; у нар. вучылішчы ў 1905– 06 гг. вучыліся 32 хлопчыкі, 8 дзяўчынак.

У 1911 г. ў вёсцы 490 жыхароў, у маёнтку С. Шадурскага – 50 жыхароў, у маёнтку Б. Шадурскага – 44 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 27 двароў, 134 жыхары, і фальварак – 3 двары, 20 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с таго ж раёна.

У 1940 г. Літвінкі: хутары – 64 двары, 340 жыхароў, і былы маёнтак – 2 двары, 33 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча» (старшыня Мальчук).

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 344 жыхары, у 1970 г. – 304 жыхары.

У 1999 г. 81 гаспадарка, 218 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).

У в. Літвінкі нарадзілася В. С. Селівонік, удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі, ганаровы грамадзянін г. Брэст (1969).



[spoiler=Мазичы]
МАЗІЧЫ – вёска ў Батчынскім с/с, на паўн.-ўсх. беразе р. Мухавец. За 7 км на 3 ад горада і чыг. ст. Корын, 45 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Жабінка. 38 гаспадарак, 85 жыхароў (2005).

У 1890 г. Мазічы – вёска Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 144 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні В. Брадзінскага, 68 дзес. зямлі, і М. Верашчакі, 187 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска (пры Палескай чыгунцы і р. Мухавец), 25 двароў, 186 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін; маёнтак, 6 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 229 жыхароў, маёнтак – 57 жыхароў.

У 1911 г. вёска (229 жыхароў) і маёнтак (55 жыхароў).

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 16 дамоў, 120 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. хутары, 43 двары, 198 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 148 жыхароў, у 1970 г. – 137 жыхароў.

У 1999 г. 41 гаспадарка, 79 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі». У 2004 г. Мазічы далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».


[spoiler=Мельники]
МЕЛЬНІКІ – вёска ў Батчынскім с/с, на паўн. беразе р. Мухавец. За 13 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 36 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Камянец. 12 гаспадарак, 12 жыхароў (2005).

У 1890 г. Мельнікі – вёска Прускаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 182 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Мельнікі ці Новыя Чаравачыцы, уладанне К. і I. Мазеўскіх, 771 дзес. зямлі (разам з фальваркамі Урсынава і Канцінава). У 1897 г. вёска – 18 двароў, 179 жыхароў, хлебазапасны магазін; аднайменныя хутар і маёнтак – па 6 жыхароў у кожным.

У 1905 г. ў вёсцы 198 жыхароў, у маёнтку – 14 жыхароў. У 1911 г. вёска (160 жыхароў) і маёнтак (22 жыхары) у Прускаўска-Раманаўскай вол. таго ж павета.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 18 дамоў, 84 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с.

У 1940 г. хутары, 37 двароў, 195 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Мельнікі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя Фрунзе. Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 140 жыхароў.

У 1970 г. – 74 жыхары.

У 1999 г. 12 гаспадарак, 25 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).


[spoiler=Паляцичи]
ПАЛЯЦІЧЫ – вёска ў Батчынскім с/с, за 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. На шашы Жабінка–Драгічын. 91 гаспадарка, 281 жыхар (2005).

Вядомы з XVI ст. як сяло і маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ.

У 1559 г. маёнтак належаў В. Ц. Варашыла, пазней А. Ф. Рэзанавай, яе мужу К.Мізгіру, С. Рэзану.

У 1563 г. сяло Паляцічы, 17 валок зямлі, 17 гаспадарак, у Паляціцкім войтаўстве Кобрынскай эканоміі.

Пад 1567 г. пазначана ў перапісе войска Літоўскага. У стараж. актавых кнігах згадваецца маёнтак Паляцічы пад 1580 г.

У 1597 г. сяло ў Батчынскім войтаўстве Кобрынскага староства, 17 валок зямлі, карчма.

У 1697 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы; адпаведна з прывілеем вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага віцебскі чашнік А. Саковіч атрымаў права чыншу на копу з валокі зямлі сяла.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Прускаўскай вол., 120 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне Іосіфа Рынкевіча (у 1845 Яцкі Рынкевіча, 542 дзес. зямлі (з лесам у Пружанскім пав.).

У 1881–89 гг. Рынкевічы пабудавалі аднапавярховы мураваны сядзібны дом, гасп. двор, заклалі парк з невял. вадаёмам і сад.

У 1897 г. ў вёсцы было 13 двароў 115 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, былая карчма (3 жыхары), у маёнтку – 32 жыхары.

У 1905 г. вёска, 131 жыхар, і маёнтак, 22 жыхары.

У 1911 г. вёска налічвала 149 жыхароў, маёнтак (уладанне Рынкевіча) – 51 жыхара.

З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі.

У жн. 1915 г. ў баях каля вёскі загінулі 126 салдат рус. арміі (у 1916 на магілах устаноўлены надмагіллі, каля шашы Кобрын–Батчы).

У час сав.-польскай вайны ў 1920 г. пры спробе знішчыць чыг. мост каля вёскі ў баі з польскімі войскамі загінулі звыш 100 чырвонаармейцаў (пахаваны на паўн. ускраіне вёскі, у 1965 устаноўлены абеліск, у 1985 стэла).

З 1921 г. вёска і фальварак знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вёска налічвала 17 двароў, 143 жыхары, фальварак – 4 двары, 38 жыхароў.

У 1922 г. ў вёсцы была створана падп. камуністычная аргцыя. Ячэйкі падполыпчыкаў дзейнічалі ў вёсках Батчы, Варатынічы, Іласк, Корчыцы, Тэўлі і іншых Кобрынскага пав.

У 1925 г. жыхары вёскі ўдзельнічалі ў першамайскай дэманстрацыі ў Кобрыне, 25.2.1931 г. – у дэманстрацыі ў гонар Міжнар. дня беспрацоўных, 8.11.1931 г. – у дэманстрацыі ў в. Літвінкі і інш.

У 1935–37 гг. у Паляцічах размяшчаўся Кобрынскі райком КПЗБ. Жыхары вёскі І.Какала, Г. Смольскі, Р. Глек у розны час з'яўляліся сакратарамі Кобрынскіх райкомаў КПЗБ і КСМЗБ. У 1973 г. на ўшанаванне памяці аб дзейнасці ячэйкі КПЗБ на доме жыхара вёскі Кастылюка ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с. У 1940 г. вёска – 37 двароў, 187 жыхароў, і былы маёнтак – 4 двары, 12 жыхароў у якім арганізаваны калгас імя Варашылава.

У Вялiкую Айчынную вайну Паляцічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1947 г. адноўлены калгас імя Варашылава (старшыня С. М. Трус; 12 сем'яў), абслугоўваўся Кобрынскай МТС.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Паляцічы налічвала 140 жыхароў, у 1970 г. – 141 жыхара.

У 1999 г. 92 гаспадаркі, 288 жыхароў, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтр – в. Андронава).

У 2004 г. вёска далучана да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Працуюць б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая.


[spoiler=Чаравачыцы]
ЧАРАВАЧЫЦЫ – вёска ў Батчынскім с/с, каля р. Мухавец. За 8 км на 3 ад горада і чыг. ст. Кобрын, 45 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог на Жабінку, Брэст, Камянец, Кобрын. 27 гаспадарак, 62 жыхары (2005).

Вядомы з XV ст. як уладанне князёў Кобрынскіх, у Кобрынскім княстве.

У 1417 г. згадваецца царква Параскевы Пятніцы.

У 1454 г. Чаравачыцы – вотчынны маёнтак кобрынскага кн. Сямёна Раманавіча. Княгіня Ульяна (жонка князя) завяшчала свой дварэц Чаравачыцы і с. Грушава з сялянамі дачцэ Ганне (жонка Ф. Ул.Бельскага). Вял. князь літ. Аляксандр сваім лістом пацвердзіў князёўне гэта ўладанне.

З 1519 г., пасля смерці Ганны, Чаравачыцы – уладанне яе другога мужа В. Ст.Касцевіча; з 1532 г. ў Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны.

У 1563 г. Чаравачыцы – Двор, цэнтр Чаравачыцкай вол. (уваходзілі 4 войтаўствы), тэр. Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі (войт Гацка Мешкавіч). Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 37 валок зямлі. Размяшчаўся каля р. Мухавец – 2 вольныя валокі зямлі (дворны пляц, сад), меліся агарод, стайні, бровар. У дворным фальварку знаходзіліся гумно, агарод. Сенажаці займалі 4 валокі зямлі. Пры Двары дзейнічалі Пятніцкая царква (2 вольныя валокі зямлі), 2 млыны, налічваліся 20 агароднікаў (яны мелі па 13 маргоў зямлі), 15 гаспадарак дворных (сярод гаспадароў – 2 пекары, півавар, 3 ахоўнікі).

У 1597 г. былі таксама памяшканні для жывёлы, збожжа, сена; пякарня, бровар, млыны, стайні, жылы дом, дом для чэлядзі, лазня і інш. пабудовы; сад, агароды, фальварак. Ворыва Двара Чаравачыцкага займала 30 валок зямлі.

У 1724 г. Чаравачыцы -цэнтр аднайменнага ключа (уваходзілі Агароднікі Чаравачыцкія і 7 вёсак) Кобрынскай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.



[spoiler=Птушкафабрыка]

ПТУШКАФАБРЫКА – пасёлак у Батчынскім с/с, за 2 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Жабінку, Баранавічы. 216 гаспадарак, 669 жыхароў (2005).

Засн. ў 1962 г. разам з птушкафабрыкай, якая ў сучасны перыяд уваходзіць у склад рэсп. аб'яднання «Белптушкапрам».

У 1999 г. налічваліся 202 гаспадаркі, 707 жыхароў. У пасёлку працуюць дзіцячы сад, клуб, бібліятэка.



[spoiler=Шиповичи]
ШЫПОВІЧЫ – вёска.ў Батчынскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Стаўпы (на лініі Брэст–Баранавічы), 50 км ад Брэста. 63 гаспадаркі, 163 жыхары (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Шыповічы – сяло Шыповіцкага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 47 валок зямлі, з якіх 1 вольная валока была нададзена войту (Гардзей Бусловіч), 3 валокі – на асадзе (нададзены на 65 гадоў войту і М. Юшкавічу), 44 гаспадаркі.

У 1597 г. сяло, 47 валок зямлі, засценак (11 маргоў зямлі), у Кобрынскім старостве.

У 1679 г. сяло ў Чаравачыцкім ключы. Паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Полыдчы Яна III Сабескага Францыск і Элеанора Умястоўскія атрымалі 8 &襴 пустыя валокі зямлі сяла.

У 1744 г. Аўгуст III выдаў прывілей на 8 &襴 валокі зямлі на чыншу татарскаму харунжаму Мацвею Абрагімовічу.

У 1786 г. сяло ў Кобрынскай эканоміі, 47 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 154 &襴 дзес. зямлі, і аднайменны маёнтак, уладанне Казіміра і Паўла Сцярпінскіх, 210 дзес. зямлі; у Прускаўскай вол.

У 1897 г. ў вёсцы 51 двор, 381 жыхар, працавалі 2 хлебазапасныя магазіны; у маёнтку – 9 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 425 жыхароў.

У 1911 г. аднайменныя: вёска – 109 жыхароў, хутары – 379 жыхароў, 2 маёнткі (уладанні Міхалюка і Дудкі) – 11 і 12 жыхароў.

З 1921 г. вёска складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. 26 дамоў, 155 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа, чытальня, харавы гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Батчынскім с/с.

У 1940 г. хутары, 59 двароў, 284 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Шыповічы налічвалі 307 жыхароў, у 1970 г. – 169 жыхароў.

У 1999 вёска, 64 гаспадаркі, 179 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Ільіча» (з 2004 СВК «Батчы»; цэнтр – в. Батчы).


[spoiler=Фруктовы]
ФРУКТОВЫ – пасёлак у Батчынскім с/с, на р. Мухавец. За 4 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 44 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 167 гаспадарак, 492 жыхары (2005).

У 1959 г. сядзіба саўгаса «Патрыкі», 136 жыхароў; у складзе Пецькаўскага с/с Кобрынскага раёна.

У 1970 г. пас. Фруктовы – сядзіба таго ж саўгаса. 194 жыхары.

У 1965 г. на ўшанаванне памяці 34 землякоў, якія загінулі ў баях з ням.-фаш. акупантамі ў Вял. Айч. вайну, у цэнтры пасёлка ўстаноўлены помнік.

У 1999 г. 126 гаспадарак, 384 жыхары, у складзе аграфірмы-калгаса «Патрыкі» (цэнтр – в. Андронава).

У 2004 г. пасёлак далучаны да ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Ёсць б-ка, школа.





Городецкий сельсовет

Буховичский сельсовет

Дивинский сельсовет, Кобринского района

Остромичский сельсовет - лучший по жизнеобеспечению населения