Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Городецкий сельсовет

Городецкий сельсовет

ГОРОДЕЦКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 6-73-35
Секретарь - 6-74-35

Отделение связи - 6-73-31


Почтовый индекс - 225883



ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ ГОРОДЕЦ:

Городец расположен возле Королевского канала, притока реки Муховец. Растояние до Кобрина 22 км и до областного центра - Бреста - 68 ка.

На 2005 год в деревне было 1362 жителя, 568 хозяйств.

Первое упоминание о Городце встречается в 1142 году, когда описываются княжеские межусобицы в этим местах.

В 1286 году князь Волыни Владимир Василькович завещает своей жене Ольге Романовне вместе с Кобрином и деревню Городец.

Познее деревня городец перешла во владение Кобринских князей, а в начале XVI столетия входил в состав королевских "столовых помещищ".

В 1563 году Городец упоминается как город и в 1566 году входит в состав Брестского воеводства Великого Княжества Литовского. На это время в городе был рынок, 5 названных улиц (Кобринская, Пришихотская, Пинская, Грушевская и улица Церковная). В городе была Ильинская церковь, владеющая 2 участками земли. На то время Городец насчитывал 193 двора. Было 2 мельницы и своя охрана. Также имелись пекарня, 5 пивных, магазин меда. Как значиться в документах доход от Городецкого двора на то время составлял 275 рублей 11 копеек.

У 1589 г. Городец получил Магдебургское право, но все еще был подчинен Кобринскому магистрату. Несмотря на это имел собственную печать бургомистра.

По ревизии 1618 г. в Городце были 222 двора.

В 1633 г. в Городце упоминается действующий костел.

После 1757 года город являлся центром местечка для таких деревень, как Осмоловичи, Углы, Грушево, Камень Королевский, Худлин и Чалищевичи. В 1784 году Городец посетил последний король польский Станислав Август, когда проезжал на Гродненский сейм. В ходе его визита король осмотрел Королевский канал.

После 1795 года (третий раздел Речи Посполитой) Городец вошел в состав Кобринского уезда, Гродненской губернии.

В августе 1820 года местные жители отказались давать оброк, из-за чего в Городец прибыли военные, для налаживания порядка в количестве 50 человек.

В 1860 году место насчитывало 149 дворов, на Королевском канале была пристань и до 1866 года на место распространялась Католическая власть.

По отчетам 1878 г. в Городце насчитывалось 1264 жителя, была почтовая станция. В деревню была перевезана из Камень-Шляхецкого деревянная церковь ,которая сохранилась до сих пор.

В 1865 году в Городце открыто народное училище.

В 1886 г. по переписи в Городце 74 двора, 1331 жителя, было две церкви, 2 синагоги, школа, 4 магазина, 2 ветряные мельницы, корчма.

Уже в 1897 г. Городец значительно увеличился. Через него проходила Палесская железная дорога. К этому времени в деревне было 279 дворов, 1691 житель, так и осталось 2 церкви, появился Дом молитвы протестантов, синагога, народное училище, в котором учились 82 мальчика и 20 девочек, было уже 4 ветрянные мельницы, почта, хлебный магазин, 14 мелких магазинов, 4 кузницы, кирпичный завод, 3 пивбара. Очень часто проводились местные ярмарки, а на Королевском канале построили плотину.

К 1905 г. в Городце было 2949 жителей, а в поместье, возникшем к этому времени возле Городца, жило 22 человека.

В 1915 году Городец заняли кайзеровские войска, окупацию которых в 1919 году сменили польские войска.

В 1921 году деревня стала одним из центров Кобринского повета, Полесского воеводства Польши. К этом времени в ГОродце осталось 99 дворов и 688 жителей, сохранилась железнодорожная станция.

Через 10 лет, в 1931 году, Городецкая округа насчитывала 58 деревень с 9500 жителями.

В 1932 году в деревне было построено пожарное депо, была библиотека, в которой было 611 книг и 82 читателя зарегистрировались, также был построен Дом Народный (что-то вроде нашего Дома культуры).

В 1939 году вошел в состав БССР, а с 15 января 1940 года входит в состав Антопольского района, Брестской области, в октябре того же года стал центром сельского совета.

В 1940 году местечко насчитывало 305 дворов, 1153 жителя, уже было 2 паровые мельницы, неполная русская школа, мед.пункт, библиотека. В состав Городецкого сельсовета входило 34 деревни с 578 дворами и 2410 жителями.

Во время войны с июня 1941 года до июля 1944 года был окупирован немцами. При освобождении деревни погибли 20 солдат 12 гвардейской стрелковой дивизии 61 армии.


В 1958 году на могиле воинов установлен памятник, который также возведен в памят 78 земляков-солдат, погибших во время войны 1941–45 гг.

В августе 1959 года вошел в состав Кобринского района.

По переписи 1970 года в деревне Городце Кобринского района насчитывалось 1356 жителей.

В 1977 году возле здания администрации Городецкого сельсовека установлен бюст Ф.Э. Дзержинского).

В 1999 году в деревне 574 двора, 1461 житель, деревня являлась центром колхоза-комбината имени Дзержинского ( в 2004 году переименован в "Городец-Агро"), имеется клуб, кафе, средняя школа, детский сад, амбулатория, аптека, библиотека, магазин.

Сохранившаяяся Свято-Вознесенская церковь причислена к памятнику архитектуры.



КАРТА ГОРОДЕЦКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В ГОРОДЕЦКИЙ СЕЛЬСОВЕТ КОБРИНСКОГО РАЙОНА:


[spoiler= Октябрь]
АКЦЯБР (да 1940 Камень-Шляхецкі; мясц. назва Камень-Шляхэцькі) — вёска ў Гарадзецкім с/с, за 19 км на ПнУ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст-Гомель, 69 км ад Брэста. 273 гаспадаркі, 607 жыхароў (2005).

У 1524 г. Жыгімонт (Сігізмунд) I Стары выдаў пацвярджальны прывілей на маёмасць Камень дваранам Верашчакам. У 1582 г. Камень у Кобрынскім старостве; Стафан Баторый надаў Верашчакам прывілей, які перадаваў маёмасць з Кобрынскага пад Берасцейскі прысуд.

У 1739 – маёнтак, уладанне Верашчакаў, у Брэсцкім ваяв.; у 1777 г. – Камень-Шляхецкі, уладанне князёў Шуйскіх.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў складзе Гродзенскай губ.

У 1864 г. было адкрыта нар. вучылішча.

У 1886 г. Камень-Шляхецкі — сяло Гарадзецкай вол., 45 двароў, 590 жыхароў меліся царква, школа, праводзіліся 2 ярмаркі.

У 1890 г.— сяло, 683 дзес. зямлі; царк. прычт, 77 дзес. зямлі; пасёлак (на тэр. Залескай вол.), 27 дзес. зямлі; другі пасёлак (Гарадзецкая вол.), 213 дзес. зямлі розных уладальнікаў.

Побач знаходзіліся аднайменныя 5 маёнткаў, уладанні: Э. Чарноцкага, 250 дзес. зямлі (разам з фальваркам Адэлін); Юсціны Багуслаўскай, 281 дзес. зямлі; І.Бржастоўскага, 91 дзес. зямлі; І.Пятрова, 175 дзес. зямлі; Уладзіслава Міцкевіча, 102 дзес. зямлі. У 1897 г. Камень-Шляхецкі: сяло, 119 двароў, 792 жыхары, хлебазапасны магазін; царк. прычт, 2 двары, 12 жыхароў, царква (у 1888 у праваслаўным Камень-Шляхецкім прыходзе 2650 вернікаў), нар. вучылішча, 1 двор, 7 жыхароў (у 1889/90 навуч. годзе вучыліся 60 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка; у 1892–93 – 72 хлопчыкі, 5 дзяўчынак; у 1905–06 – 76 хлопчыкаў, 11 дзяўчынак). 5 маёнткаў налічвалі 70 жыхароў.

У 1905 г. сяло налічвала 896 жыхароў, 5 маёнткаў – 36 жыхароў. З 1915 г. сяло і маёнткі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Полыпчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска (68 двароў, 312 жыхароў) і 5 фальваркаў (36 жыхароў).

У 1930-я г. працавалі школа, чытальня, вячэрнія курсы, тэатральны і харавы гурткі.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. вёска-цэнтр Акцябрскага с/с, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. на тэр. сельсавета знаходзіліся 5 вёсак, 164 хутары, 505 двароў, 2265 жыхароў; у вёсцы — 152 двары, 681 жыхар, няпоўная сярэдняя школа (257 вучняў), хата-чытальня, каап. крама, сельсавет (тэлефона не было).

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 129 землякоў. На ўшанаванне іх памяці ў 1979 г. каля клуба ўстаноўлены помнік. На вясковых могілках у 2 магілах пахаваны 3 і 7 партызан, якія загінулі ў баях з ням. акупантамі 13.3.1943 г. і 19.4.1944 г.

У 1965 г. на магілах пастаўлены абеліскі. У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас (старшыня А. П. Шаўчук); у вёсцы працавала хата-чытальня.

У 1999 г. 277 гаспадарак, 641 жыхар, цэнтр калгаса «Кастрычнік». Размешчаны 2 магазіны, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, сярэдняя школа. Помнік архітэктуры — драўляная Свята-Пакроўская царква (пабудавана ў 1937).

У в. Акцябр нарадзіўся доктар філасофскіх навук, праф. Г. П. Давідзюк.



[spoiler=Осмоловичи]
АСМОЛАВІЧЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 28 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст–Гомель, 72 км ад Брэста. 22 гаспадаркі, 32 жыхары (2005).

У 1786 г. Асмолавічы – сяло ў Брэсцкай эканоміі Брэсцкага ваяв., 1 валока 90 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1897 г. вёска Іласкай вол., каля гандл. шляху Антопаль–Пружанскі павет, 33 двары, 198 жыхароў, 189 дзес. зямлі (на 1890), нар. вучылішча. Вясковыя пабудовы размяшчаліся каля царк. прычта. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 16 жыхароў карчма.

У 1905 г. ў вёсцы 194, у пасёлку – 17 жыхароў.

З 1915 г. вёска і пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 25 двароў, 97 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, тэатральны гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 210 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Асмолавічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1970 г. было 136 жыхароў. У 1999 г. 28 гаспадарак, 51 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).


[spoiler=Бородичи]
БАРОДЗІЧЫ (мясц. назва Бородзічы) – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-ўсх. беразе Каралеўскага канала. За 29 км на ПдУ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 73 км ад Брэста, 46 гаспадарак, 75 жыхароў (2005).

У 1500 г. ўпершыню згадваецца Бародзіцкая воласць.

З 1516 г. Бародзічы і воласць Бародзіцкая ва ўладанні Мікалая Кезгайлы (Кежгайлы) у ВКЛ.

Адпаведна дамове 1528 г. паміж Мікалаем Мікалаевічам і яго стрыечным братам Станіславам Станіслававічам Янавічамі-Кезгайлавічамі воласць Бародзіцкая адышла да М. М. Кезгайлы.

У 1554 г. яго сын Станіслаў з жонкай Соф'яй Аляксандраўнай Хадкевічоўнай прадалі воласць за 1,5 тыс. коп літоўскіх грошай біскупу луцкаму і брэсцкаму Валерыяну Пратасевічу, які ў 1559 г. запісаў яе капітуле Віленскай.

Вёскі Бародзіцкай вол. (Таракані, Брашэвічы, Сімановічы, Літоўскае, Бародзічы і інш.) размяшчаліся на вял. адлегласці адна ад адной уздоўж усх. межаў Кобрынскага пав. і не стваралі адзінага гасп. комплекса ўладанняў Віленскай капітулы.

Вёскі Бародзічы і Мяфёдавічы (Няхведавічы) утваралі сваеасаблівы востраў на тэр. Кобрынскага пав. і з прычыны сваёй аддаленасці ад астатніх вёсак воласці паступова страцілі гасп. значнасць.

Гасп. цэнтрам воласці стала в. Брашэвічы, а ў інвентары 1747 г. Бародзічы пазначаны як незаселеная вёска (з 1636 Брашэвіцкі ключ знаходзіўся ва ўладанні Альбрыхта Станіслава Радзівіла).

У 1766 г. Бародзічы – сяло маёнтка Брашэвічы, уладанне Віленскай капітулы, мелася праваслаўная царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1886 г. сяло Антопальскай вол., 17 двароў, 247 жыхароў царква (праваслаўны прыход у 1888 складаўся з 2288 вернікаў), 2 піцейныя дамы.

У 1890 г. сяло налічвала 364 дзес. зямлі, царк. прычт – 60 дзесяцін. Каля сяла знаходзіліся: сядзіба Уладзіслава Сімановіча (18 дзес.) і фальварак Бародзічы, уладанне Сафіі фон Брэверыч.

У 1897 г. ў сяле (побач праходзіў Дняпроўска-Бугскі канал) было 49 двароў, 294 жыхары, царква, школа граматы; у фальварку – 3 двары, 19 жыхароў.

З 1915 г. сяло і фальварак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Антопальскай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Полыпчы; вёска – 25 дамоў, 118 жыхароў, школа; фальварак – 5 двароў, 34 жыхары; асада – 2 дамы, 10 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Худлінскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.

У 1940 г. вёска налічвала 333 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну Бародзічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. арганізаваны калгас «8 Сакавіка» (старшыня Ф. Сцепанюк).

Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы было 273 жыхары.

У 1999 г. 52 гаспадаркі, 81 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Размешчаны магазін, бібліятэка.


[spoiler=Великий Рудец]
ВЯЛІКІ РУДЗЕЦ – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 29 км на ПдУ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 73 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын-Лунінец і далей на пароме. 26 гаспадарак, 54 жыхары (2005).

У 1563 г. Вялікая Рудца – урочышча-востраў с. Вуглы Вуглоўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У

1890 г. вёска, 968 дзес. зямлі (разам з пас. Жукі), і пасёлак, 92 дзес. зямлі; у Гарадзецкай вол. Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі, уладанні: А. Штэра, 2100 дзес. зямлі (разам з калоніяй Дзюрдзюўка), і Б. Снежкі-Блоцкага, 674 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёскі: Рудзец 1 – 33 двары, 214 жыхароў, хлебазапасны магазін; Рудзец 2 – 44 двары, 257 жыхароў; выселак Рудзец (Вугал) – 5 жыхароў. У 2 маёнтках адпаведна 13 і 42 жыхары.

У 1905 г. вёска налічвала 520 жыхароў, маёнткі – 6 і 20 жыхароў. У 1911 г. вёска Рудзец, 504 жыхары; 2 маёнткі Рудзец – уладанне Андронаўскіх (53 жыхары) і ўладанне Б. Снежкі-Блоцкага (8 жыхароў).

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вялікі Рудзец – вёска (33 двары, 136 жыхароў) і фальварак (2 двары, 18 жыхароў).

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 284 жыхары.

У Вял Айч. вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. арганізаваны калгас імя Шчорса (старшыня Кулік).

Паводле перапісу 1959 г. Вялікі Рудзец налічваў 217 жыхароў.

У 1970 г. – 143 жыхары.

У 1999 г. вёска, 29 гаспадарак, 67 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуе магазін.


[spoiler=Грушево]
ГРУШАВА (мясц. назва Грушово) – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 28 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Гарадец (на лініі Брэст-Гомель), 72 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын-Лунінец. 263 гаспадаркі, 514 жыхароў (2005).

Вядома з XV ст. як сяло Кобрынскага княства ВКЛ.

У 1404 г. ліст вял. кн. ВКЛ Вітаўта ўпамінае Грушава сярод іншых населеных пунктаў, якія ён аддаў кн. Раману Фёдаравічу (родапачынальнік князёў Кобрынскіх). Жонка кн. Сямёна Раманавіча княгіня Ульяна завяшчала пасля смерці дварышча Чаравачыцы і с. Грушава дачцэ Ганне (жонка Фёдара Бельскага). 22.8.1495 г. вял. князь літ. Аляксандр выдаў Ганне Фёдаравай пацвярджэнне на гэтыя землі.

З 1519 г. пасля смерці Ганны сяло знаходзілася ва ўладанні яе другога мужа маршалка ВКЛ Вацлава Касцевіча, з 1532 г. ў Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны. У 1-й пал. XVI ст. паміж вёскамі Кобрынскай эканоміі Іласк, Бярозна і Грушава знаходзілася «добра» зямян Грушаўскіх – Еські Аляхновіча з братамі. Адпаведна вайск. перапісу 1528 г. пан Алехна з Грушава выстаўляў 2 коней.

У 1563 г. сяло Грушава ў Грушаўскім войтаўстве воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 24 валокі зямлі (зямля дрэннай якасці), 23 гаспадаркі, 1 валока вольная – на войта І.Ільяшэвіча; сярод гаспадароў Грушава былі 2 лаўнікі. Меліся царква з сядзібай святара С. Грыцковіча (на царкву 3 валокі зямлі) і млын (млынар А. Ансаповіч). Пад 1646 г. пазначаны маёнтак Грушавы.

У 1668 г. вёска той жа эканоміі, Д. Валовіч атрымаў тут 6 валок зямлі.

У 1677 г. двор Грушава Кобрынскай эканоміі купіў Самуіл Лукоўскі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1795 г. Грушава падаравана імператрыцай Кацярынай II фельдмаршалу А. В. Сувораву.

У 1812 г. маёмасць купіў Антоній Радзевіч, харунжы кобрынскі.

У 1862 г. адкрыта нар. вучылішча.

У 1886 г. Грушава – сяло Іласкай вол., 78 двароў, 917 жыхароў, царква, піцейны дом, Іласкае валасное праўленне.

У 1890 г. сяло налічвала 1344 дзес. зямлі, царк. прычт займаў 185 дзес. зямлі (у 1888 у праваслаўным прыходзе 3206 вернікаў). Побач знаходзіўся маёнтак Грушава, уладанне Генрыха Радзевіча, 1741 дзес. зямлі (разам з ляснымі дачамі Студзенка, Белалессе).

З 1881 г. маёнткам валодала і пэўны час жыла ў ім вядомая польская пісьменніца Марыя Радзевіч (дачка Г. Радзевіча).

У 1897 г. Грушава: сяло – 175 двароў, 1040 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, царква (царк. прычт – 4 двары, 9 жыхароў); маёнтак – 7 двароў, 76 жыхароў, вінакурны з-д, кузня, 2 вінныя падвалы.

У 1905 г. сяло, 1065 жыхароў, працавала нар. вучылішча (у 1905/06 навуч. годзе – 100 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Маёнтак Грушава налічваў 47 жыхароў.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 101 двор, 431 жыхар; фальварак – 5 двароў, 39 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. ў Худлінскім с/с, з 16.7.1954 г. вёска – цэнтр сельсавета таго ж раёна і вобласці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 877 жыхароў, працавала новаарганізаваная МТС (5 трактароў, 2 аўтамашыны), у былым маёнтку – 11 коней, 23 каровы і г.д.

У Вялiкую Айчынную вайну Грушава акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Пры вызваленні вёскі загінулі 2 сав. воіны. У 1967 г. на іх магіле ў цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць 37 землякоў якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны.

У 1948 г. вёска радыёфікавана; 12 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Леніна (старшыня С. Жаглей).

Паводле перапісу 1959 г. Грушава налічвала 646 жыхароў, у 1970 г. – 930 жыхароў.

У 1971 г. 289 гаспадарак, 945 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 224 гаспадаркі, 599 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Размешчаны базавая школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, 3 магазіны, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, рамонтна-экскаватарныя майстэрні.


[spoiler=Демидовщина]
ДЗЯМІДАЎШЧЫНА – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 32 км на ПнУ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Лунінец), 76 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын–Антопаль. 76 гаспадарак, 139 жыхароў (2005).

У 1563 г. Дзямідаўшчына – урочышча на грунце г. Гарадзец, у Кобрынскай эканоміі ВКЛ.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., 513 дзес. зямлі, 478 жыхароў (1885). Побач знаходзілася аднайменная пусташ, уладанне Ганны Сельван, 16 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска налічвала 81 двор, 475 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін; у 1905 г. – 545 жыхароў, у 1911 г. – 529 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 61 двор, 328 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 124 двары, 559 жыхароў, працавалі цагельны з-д, аддз. сувязі, пач. школа (86 вучняў), сельсавет (тэлефанізаваны). Каля вёскі размяшчаліся залежы торфу (85 га) і гліны. На тэр. сельсавета знаходзіліся 8 вёсак, 322 хутары, 419 двароў, 2467 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Дзямідаўшчына акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Пры вызваленні вёскі загінулі 3 сав. воіны. У 1966 г. на магіле ўстаноўлены абеліск, які таксама ўшаноўвае памяць землякоў, загінуўшых у баях з ням. акупантамі.

У 1946 г. працавала хата-чытальня.

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 350 жыхароў, у 1970 г. – 339 жыхароў.

У 1999 г. было 83 гаспадаркі, 173 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Ёсць базавая школа, аддз. сувязі, магазін, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт.


[spoiler=Камень]
КАМЕНЬ
КАМЕНЬ (да 1940 Камень Каралеўскі) – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 15 км на У ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 59 км ад Брэста; чыг. станцыя на лініі Жабінка- Драгічын. На шашы Кобрын-Іванава. 133 гаспадаркі, 278 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.

У 1563 г. Камень – сяло Угольскага (Вугольскага) войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 58 валок зямлі (з іх 21 валока не заселена), 33 гаспадаркі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.

Пад 1606 г. Камень пазначаны як вёска і двор, уладанне Умястоўскіх.

У 1698 г. сяло Гарадзецкага ключа той жа эканоміі; паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста II Моцнага знаходзілася ва ўладанні Якава Лянкевіча.

У 1742 г. сяло, 58 валок зямлі.

У 1757 г. кароль Аўгуст III выдаў прывілей Самуілу Маевічу на 12 валок сяла ў пажыццёвае ўладанне.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска Камень Каралеўскі ў Гарадзецкай вол., 540 жыхароў (1885), 598 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак і 2 маёнткі – адпаведна 379 і 450 дзес. зямлі (уладанне нашчадкаў К. Сулкоўскага).

У 1897 г. вёска, 95 двароў, 585 жыхароў, хлебазапасны магазін, піцейная ўстанова; 2 маёнткі налічвалі па 9 жыхароў.

У 1905 г. ў вёсцы 685 жыхароў, у маёнтку – 8 жыхароў.

У 1911 г. вёска, 735 жыхароў; аднайменны маёнтак (уладанне А. Сулкоўскага) – 14 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; у вёсцы і фальварку разам 43 двары, 285 жыхароў.

У 1930-я г.працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 152 двары, 681 жыхар, бел. няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, фельч.-акушэрскі пункт, сельсавет (тэлефанізаваны). На тэр. сельсавета знаходзіліся 5 вёсак, 291 хутар, 459 двароў, 2051 жыхар.

У Вялiкую Айчынную вайну в. Камень акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. створаны калгас «Сталінскі шлях».

У 1965 г. каля клуба на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў баях з ням. акупантамі, устаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 197 жыхароў, у 1970 г. – 435 жыхароў.

У 1999 г. 151 гаспадарка, 341 жыхар, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Ёсць клуб, магазін, б-ка, базавая школа, аддз. сувязі.


[spoiler=Кустовичи]
КУСТОВІЧЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 23 км на ПнУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 67 км ад Брэста. 152 гаспадаркі, 304 жыхары (2005).

Упершыню згадваюцца ў 1549 г.

У 1738 г. Кустовічы – маёнтак у Брэсцкім ваяв.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., 509 жыхароў (1885), 788 дзес. зямлі (разам з хутарам Лешчаны). Побач знаходзіліся 2 аднайменныя маёнткі – уладанні: нашчадкаў С. Парнеўскага, 493 дзес. зямлі (разам з хутарам Пясочна); Анэлі Астрамецкай і Эміліі Варатынецкай, 144 дзес. зямлі (разам з урочышчам Турось). Пасёлак Кустовічы налічваў 286 дзес. зямлі, належаў розным уласнікам.

У 1897 г. вёска (4 вярсты ад Дняпроўска-Бугскага канала), 114 двароў, 815 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. У маёнтках: нашчадкаў Парнеўскіх – 4 двары, 9 жыхароў; памешчыкаў Варатынецкіх – 2 двары, 9 жыхароў. У 1905 г. вёска (667 жыхароў) і маёнтак (13 жыхароў).

У 1911 г. вёска налічвала 886 жыхароў, аднайменны фальварак (уладанне Георгія Парнеўскага) – 4 жыхары.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 93 двары, 392 жыхары.

У 1931 г. працавалі б-ка, школа, вячэрнія курсы, чытальня, тэатральны гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Акцябрскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў Кустовічах 726 жыхароў, рыбная база, пач. школа.

У Вялiкую Айчынную вайну каля вёскі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 і 1943 гг. загінулі 5 партызан і 4 сав. воіны; 13 жыхароў вёскі былі расстраляны ням. карнікамі ў студз. 1943 г. У 1986 г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на могілках і на ўсх. ускраіне вёскі ўстаноўлены 3 абеліскі.

У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Андрэева.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Кустовічы налічвала 268 жыхароў, у 1970 г. – 615 жыхароў.

У 1999 г. 155 гаспадарак, 389 жыхароў. Працуюць магазін, клуб, б-ка, торфапрадпрыемства «Кобрынскае».



[spoiler=Липово]
ЛІПАВА – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 19 км на У ад г. Кобрын, 63 км ад Брэста; чыг. станцыя на лініі Жабінка–Драгічын. 49 гаспадарак, 110 жыхароў (2005).

У 1890 г. Ліпава – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 214 жыхароў (на 1885), 380 дзес. зямлі.

Побач з вёскай знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне І.Аніхімоўскага, 460 дзес. зямлі, і ўчастак (розныя ўладальнікі), 129 дзес. зямлі. У 1897 г. ў вёсцы было 44 двары, 266 жыхароў працаваў хлебазапасны магазін; у маёнтку – 3 двары, 27 жыхароў.

У 1905 г. вёска (301 жыхар) і маёнтак (8 жыхароў), у 1911 г. адпаведна 309 і 5 жыхароў (маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Надзеі Буш).

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Вёска Ліпава і асада Ліпава-Садовіна разам налічвалі 21 двор, 115 жыхароў; фальварак Ліпава – 1 двор, 5 жыхароў (1921).

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Каменскім, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 331 жыхар.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Будзённага (старшыня М. Брашчук).

Паводле перапісу 1959 г. Ліпава налічвала 237 жыхароў, у 1970 г. – 241 жыхара.

У 1999 г. 60 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуе магазін.

У в. Ліпава нарадзіўся М. П. Гром, які ў Вял. Айч. вайну быў сувязным у партыз. брыгадзе «За Радзіму» імя Флегантава.


[spoiler=Липники]
ЛІПНІКІ – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўн. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 22 км на ПдУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па лясной дарозе і далей па шашы Кобрын-Лунінец. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005).

У 1563 г. ўпамінаецца ўрочышча Ліпавы Груд Гарадзецкага гасп. двара.

У 1897 г. Франопаль (Ліпнікі) – вёска пры Палескай чыгунцы, у Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 18 двароў, 107 жыхароў.

З 1921 г.ўскладзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 дамоў, 50 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Каменскім, з 16.7.1954 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 99 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. 22.12.1942 г. ням. акупанты спалілі в. Арол (12 двароў), якая знаходзілася за 1 км на Пд ад в. Ліпнікі, на беразе Дняпроўска-Бугскага канала. 18 вяскоўцаў загінулі ў Вял. Айч. вайну. У 1974 г. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1959 г. Ліпнікі налічвалі 57 жыхароў (вёска і аднайменны хутар), у 1970 г. – 49 жыхароў.

У 1999 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).



[spoiler=Мазури]
МАЗУРЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 31 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Каля шашы Мінск– Брэст. 39 гаспадарак, 54 жыхары (2005).

У 1563 г. Мозыр – урочышча с. Вуглы.

У 1731 г. Мазуры ці Беразіно – маёнтак у Брэсцкім ваяв.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1885 г. вёска Іласкай вол., 254 жыхары. У 1897 г. 49 двароў, 297 жыхароў, хлебазапасны магазін, 421 дзес. зямлі (1890).

У 1905 г. ў вёсцы 313 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 49 дамоў, 269 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 401 жыхар.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя М. Астроўскага (старшыня М. Багачук).

Паводле перапісу 1959 г. Мазуры налічвалі 194 жыхары, у 1970 г. – 225 жыхароў.

У 1999 г. 48 гаспадарак, 75 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуе магазін.

У в. Мазуры нарадзіўся камандзір партыз. атрада імя С.М.Кірава Брэсцкага партыз. злучэння П. Н. Паплаўскі (мемарыяльная дошка ўстаноўлена на будынку магазіна ў 1975).


[spoiler=Малый Рудец]
МАЛЫ РУДЗЕЦ – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Дняпроўска-Бугскага канала. За 27 км на ПдУ ад г. Кобрын, 7 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 71 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Кісялёўцы. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў (2005).

У 1563 г. Малая Рудца – урочышча-востраў с. Вуглы Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав.

У 1921 г. вёска Малы Рудзец, 33 двары, 162 жыхары, у складзе Гарадзецкай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 357 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя Катоўскага.

Паводле перапісу 1959 г. 261 жыхар, у 1970 г. – 167 жыхароў.

У 1999 г. ў в. Малы Рудзец было 27 гаспадарак, 48 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).

Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны ў баях з ням. акупантамі (устаноўлены ў 1965 на паўн. ускраіне вёскі).


[spoiler=Мефедовичи]
МЯФЁДАВІЧЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, у сутоках Каралеўскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў. За 27 км на ПдУ ад г. Кобрын, 4 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 71 км ад Брэста. 88 гаспадарак, 158 жыхароў (2005).

Вядомы з XVI ст. як в. Няхнедавічы (Нехведзевічы) Бародзіцкай вол. Кобрынскага пав. ВКЛ.

Паводле інвентара Бародзіцкай вол. 1558 г. вёска займала 2-е месца ў воласці па колькасці жыхароў і прыносіла даходу 17 коп грошаў (з 1559 ва ўладанні капітулы Віленскай).

Да сярэдзіны XVIII ст. вёскі Мяфёдавічы і Бародзічы страцілі сваё гасп. значэнне сярод іншых сёл.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1843 г. маёнтак і вёску Мяхведавічы арандавалі Дзвонскія (раней уладанне Брашэвіцкага касцёла; 355 2/3 дзес. зямлі). Вёска налічвала 37 двароў, 287 жыхароў, дзейнічала карчма; у фальварку меліся жылыя і гасп. пабудовы, хлебазапасны магазін.

У 1890 г. вёска Антопальскай вол., 380 жыхароў (1885), 1336 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне М. Любімавай, 264 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска, 82 двары, 561 жыхар, хлебазапасны магазін, у 1905 г. 591 жыхар.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 47 дамоў, 297 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Гарадзецкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 601 жыхара.

У Вялiкую Айчынную вайну Мяфёдавічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя Чкалава (старшыня Я. Якімчук).

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 542 жыхары, у 1970 г. – 445 жыхароў.

У 1999 г. 99 гаспадарак, 180 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Працуюць магазін, клуб, бібліятэка.

У в. Мяфёдавічы нарадзіўся З. З. Дзенісюк, які ў гады Вял. Айч. вайны з'яўляўся падпольшчыкам, разведчыкам, падрыўніком, сувязным асобнага партызанскага атрада імя Катоўскага.


[spoiler=Нетреба]
НЯТРЭБА – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Каралеўскага канала. За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Каля шашы Брэст– Мінск. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005).

У 1897 г. Нятрэба – маёнтак у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 7 жыхароў.

У 1905 г. маёнтак, 7 жыхароў.

У 1911 г. пас. Рачкі-Нятрэба Гарадзецкай вол. таго ж павета, 50 жыхароў.

3 1921 г. вёска Нятрэба-Рачкі ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 8 дамоў, 50 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Акцябрскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска Нятрэба, 74 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 53 жыхары, у 1970 г. – 38 жыхароў.

У 1999 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр – в. Акцябр).


[spoiler=Подземелье]
ПАДЗЯМЕННЕ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 26 км на ПнУ ад г. Кобрын, 9 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 70 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын-Іванава. 41 гаспадарка, 51 жыхар (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне Падзімнае ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.

У 1563 г. Падзімная (Падзяменне) – сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 15 гаспадарак.

У 1597 г. сяло той жа эканоміі; 8 валок зямлі сяла былі нададзены мяшчанам г. Гарадзец.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1848 г. Падзяменне – маёнтак (раней уладанне Гарадзецкага касцёла), у склад якога ўваходзілі: фальварак з жылымі і гасп. пабудовамі, сельскім хлебазапасным магазінам; вёска, 72 гаспадаркі, 477 рэвізскіх душ, карчма. Землі сялян вёскі былі размешчаны цераспалосна з зямлёй фальварка. Вяскоўцы прытрымліваліся праваслаўнага веравызнання і належалі да прыхода Грушаўскай царквы (за 3 вярсты ад вёскі).

У 1886 г. вёска ў Іласкай вол., 74 двары, 681 жыхар, заезны двор.

У 1897 г. 143 двары, 779 жыхароў, хлебазапасны магазін, 1222 дзес. зямлі (1890). За 2 вярсты ад вёскі Дняпроўска-Бугскі канал.

У 1905 г. вёска налічвала 835 жыхароў, у 1911 г. – 742 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 48 дамоў, 204 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах.

У 1940 г. ў вёсцы 609 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну 28.11.1942 г. ням. акупантамі расстраляны 30 мірных жыхароў вёскі (пахаваны на могілках, у 1985 устаноўлены абеліск).

У 1949 г. 71 гаспадарка аб'ядналася ў калгас імя М. Ю. Лермантава (старшыня А.М.Нічык).

Паводле перапісу 1959 г. Падзяменне налічвала 245 жыхароў, у 1970 г. – 303 жыхары.

У 1999 г. 52 гаспадаркі, 78 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).


[spoiler=Худлин]
ХУДЛІН – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 27 км на У ад г. Кобрын, 4 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 71 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын– Іванава. 49 гаспадарак, 108 жыхароў (2005).

У 1499–1500 гг. у лісце княгінь Ульяны і Ганны ўпамінаецца як в. Ходлін.

У 1563 г. Ходлін – сяло Грушаўскага войтаўства воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі, 16 валок зямлі (якасць зямлі дрэнная), 13 гаспадарак, з іх 3 гаспадары-буднікі (на Палессі развозчыкі тавараў).

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі, 16 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. сяло, 360 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне І.Мітрашэўскага, 276 дзес. зямлі; у Зелаўскай вол.

У 1897 г. вёска (пры паштовым шляху Кобрын–Пінск і лініі Палескай чыгункі), 67 двароў, 420 жыхароў, працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін. Маёнтак налічваў 11 дамоў, 72 жыхары.

У 1905 г. ў вёсцы 483 жыхары.

У 1911 г. вёска Гарадзецкай вол. таго ж павета, 544 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 31 дом, 192 жыхары.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 109 двароў, 372 жыхары, працавалі пач. школа, каап. магазін; арганізаваны калгас імя 6-й сесіі Вярх. Савета БССР (55 коней, 80 галоў буйной рагатай жывёлы).

У Вялiкую Айчынную вайну Худлін акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 52 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Шверніка.

Паводле перапісу 1959 г. 308 жыхароў, у 1970 г. – 235 жыхароў.

У 1999 г. 51 гаспадарка, 116 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец). Дзейнічае магазін.

У в. Худлін нарадзіўся ўдзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў партыз. руху на Кобрыншчыне ў гады Вял. Айч. вайны М. Ц. Шыш (у 1974 у цэнтры вёскі ўстаноўлена стэла).



[spoiler=Шуры]
ШУРЫ – вёска ў Гарадзецкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2005).

У 1847 г. Шуры – вёска аднайменнага маёнтка, уласнасць Грушаўскай праваслаўнай царквы, 2 двары, 28 жыхароў; на тэр. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Маёнтак налічваў 293 1/3 дзес. зямлі (з іх 1/3 дзес. прыходзіліся на царк. прычт).

У 1885 г. вёска ў Іласкай вол. таго ж павета, 60 жыхароў.

У 1897 г. 11 двароў, 71 жыхар; 77 дзес. зямлі (на 1890).

У 1905 г. ў вёсцы 69 жыхароў. У 1911 г. пасёлак, 59 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 6 дамоў, 19 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Дзямідаўшчынскім, з 16.7.1954 г. ў Грушаўскім, з 21.1.1961 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 66 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Шуры – хутары, 55 жыхароў; у 1970 г. – вёска, 48 жыхароў.

У 1999 г. 9 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса-камбіната імя Дзяржынскага (з 2004 ААТ «Гарадзец-Агра»; цэнтр – в. Гарадзец).