Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Остромичский сельский совет, Кобринский район

Остромичский сельский совет, Кобринский район

ОСТРОМИЧСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 9-82-35
Секретарь - 9-82-36
Бухгалтерия - 9-82-46

Магазины:
д.Еремичи - 5-62-42
д. Колубели - 9-83-15
д. Мухоловки - 9-83-11
д. Остромичи - 9-83-82

Отделение связи - 9-82-31
Отделение №113/04 АСБ "Беларусьбанк" - 9-82-25

Школа:
Директор - 9-82-47
Учительская - 9-82-49
Школа начальная - 9-82-30

Амбулатория - 9-84-55

Детский сад д. Еремичи
Заведующая 9-85-78

Клуб - 9-82-97


Почтовый индекс - 225889

ПРОСМОТРЕТЬ ВСЕ ИНДЕКСЫ КОБРИНСКОГО РАЙОНА


КАРТА ОСТРОМИЧСКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИСТОРИЯ ДЕРЕВНИ ОСТРОМИЧИ


Находится в 10 км от районного города Кобрина, в 57 км от областного центра города Брест.
Недалеко от автострады Брест-Минск.

На 2005 год в деревне насчитывается 293 двора и 840 жителей.

Первое умоминание в 16 ст., когда село входило в составе Кобринского повета в Великое Княжество Литовское. В 1559 году одно имение Остромечены находилось во владении Бориса и Ивана Хоричей, а другой принадлежал семье Козловичей.

1612 год - имение Остомеч и село Остромеч Брестского повета были во владении Константина Горновского.

С 1801 г. входит в состав Гродненской губернии.

1874 г. - в деревне Остромичи было народное училище.

1890 г. Остромичи Королевские

1897 г. в деревне Остромичи Королевские (Зарубичи) 17 дворов и 133 жителя, а также Остромичи Королевские (Годки) - 30 дворов, 71 житель, в Остромичи Королевские (Конец) - 18 дворов и 109 жителей. На то время три деревни Остромич Королевских находились на дороге Москва - Варшава имели ветряную мельницу, магазин.

1905 год - по прежнему работает народное училище, в котором учится 70 мальчиков, 8 девочек.

1906 год - местные селяне отказывались работать у помещика.

1915 год - деревня Остромичи окупирована кайзеровскими войсками Германии.

1919 г. - деревню заняли польские войска, после чего она вошла в состав Польши, Кобринского повета, Полесского воеводства.
На то время деревня насчитывала 52 двора и 299 жителей.

С 1939 года входит в состав БССР, а с 15 января 1940 года в составе Кобринского района Брестской области. Сначала в Жуховецком сельсовете, а с 1954 года Остромичи становятся центром сельского совета.

С июня 1940 года по июль 1944 года окупированы немецко-фашистскими войсками. Во время боев за освобождение д. Остромичи погибли 18 солдат Советской Армии (захоронены возле торгового центра). В 1961 году на их могиле установлен памятник.

1969 год деревня насчитывате 78 дворов с 222 жителями.

В 1999 году в деревне Остромичи 285 дворов и 908 жителей. Центр колхоза имени Мичурина.

На территории деревни есть Дом культуры, библиотека, музыкальная и средняя школы, фельдшерско-аккушерский пунтк, отделение связи, швейная мастерская, 2 магазина.


ДЕРЕВНИ, ВХОДЯЩИЕ В СОСТАВ ОСТРОМИЧСКОГО СЕЛЬСОВЕТА КОБРИНСКОГО РАЙОНА:



[spoiler=БОРКИ]

вёска ў Астроміцкім с/с, за 23 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 67 км ад Брэста. Каля шашы Брэст-Баранавічы. 32 гаспадаркі, 67 жыхароў (2005).
У 1563 г. згадваецца балота Боркі каля Ілаўска.

У 1786 г. Боркі — сяло ў Брэсцкай эканоміі, 16 валок зямлі.

У 1795 г. вёска Кобрынскай эканоміі, 17 гаспадарак, 94 жыхары.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Падалескай вол., 93 дзес. зямлі. Побач знаходзілася аднайменнае ўрочышча, уладанне П. Паўзуна, 60 дзес. зямлі.

У 1897 г. Боркі – вёска, 13 двароў, 83 жыхары; дом (былая Жухавецкая застава) пры Варшаўска-Маскоўскай шашы, 11 жыхароў; 2 прыватнаўласніцкія сядзібы Боркі (Палоншчызна), 16 і 11 жыхароў.

У 1905 г. вёска (183 жыхары) і фальварак (7 жыхароў).

З 1915 г. Боркі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Падалескай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы; 20 двароў, 121 жыхар.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Красналескім с/с таго ж раёна і вобласці, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім с/с.

У 1940 г. вёска налічвала 29 двароў, 162 жыхары, хутар, 2 двары, 15 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бор».

Паводле перапісу 1970 г. 224 жыхары.

У 1999 г. 38 гаспадарак, 89 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Працуе магазін.



[spoiler=БЕРЕЗНО]

Березно, Кобринского района –

вёска ў Астроміцкім с/с, за 27 км на ПнУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 71 км ад Брэста. Каля шашы Мінск-Брэст. 91 гаспадарка, 179 жыхароў (2005).

У 1555 г. Бярозна – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ, уладанне зямяніна Д. Мацковіча. Ён не меў свайго сына і ўсынавіў зямяніна Яна Церабенскага, якому пазней пакінуў у спадчыну маёмасць адпаведна завяшчанню. 18.6.1558 г. Сігізмунд (Жыгімонт) II Аўгуст сваёй граматай пацвердзіў правы Церабенскага на Бярозну. Другі маёнтак Бярозна, які знаходзіўся «паўмілі» ад Грушава, належаў пану Еску Аляхновічу з братамі.

У 1563 г. Бярозна – сяло воласці Гарадзецкага двара, Грушаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі. Мела 15 валок зямлі, 13 гаспадарак.

У 1786 г. сяло ў складзе Брэсцкай эканоміі, 15 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1795 г. ў вёсцы было 8 жыхароў У сядзібе Бярознаўскага стражніка знаходзіліся жылы дом, пякарня і іншыя гасп. пабудовы. Ва ўрочышчы каля вёскі размяшчаліся карчма, бровар.

У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., налічвала 1171 дзес. дзямлі; у 1897 г. – 96 двароў, 533 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін. Каля вёскі праходзіў гандл. шлях Антопаль-Пружанскі павет; размяшчаўся ўчастак Бярозна, 17 дзес. зямлі, уладанне А. Максімовіча (1890).

У 1905 г. вёска налічвала 565 жыхароў.

З 1919 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 32 двары, 112 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с таго ж раёна і вобласці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы было 573 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1970 г. 412 жыхароў.

У 1999 г. 99 гаспадарак, 200 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка). Працуе магазін.




[spoiler=ОСОВЦЫ]

ВОСАЎЦЫ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 19 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын-Баранавічы. 31 гаспадарка, 58 жыхароў (2005).

Упершыню ўпамінаюцца ў 1563 г. як урочышча.

У 1897 г. Восаўцы ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 6 уласніцкіх сядзіб, 46 жыхароў (разам). Сярод сядзіб знаходзіўся дом ляснога ахоўніка Восаўцы, 6 жыхароў.

У 1905 г. ўрочышча, 61 жыхар.

У 1911 г. фальварак, 61 жыхар.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і леснічоўка, 10 двароў, 88 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах. У 1940 г. вёска, 10 двароў, 101 жыхар, працаваў магазін.

У Вялiкую Айчынную вайну Восаўцы акупіраваны ням.-фаш. Захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. створаны калгас «30 гадоў Кастрычніка» (старшыня Абрамчук).

Паводле перапіса у 1959 г. ў вёсцы 121 жыхар, у 1970 г. – 154 жыхары.

У 1999 г. было 36 гаспадарак, 74 жыхары, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта).




[spoiler=ЖУХОВЦЫ]

ЖУХАЎЦЫ, КОБРИНСКОГО РАЙОНА –
вёска ў Астроміцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Лунінец. 97 гаспадарак, 246 жыхароў (2005).

У 1844 г. Жухаўцы – вёска аднайменнага маёнтка ў Кобрынскім пав., уладанне Адама і Калікста Астрамецкіх, 4 двары, 24 рэвізскія душы. Маёнтак складаўся з вёскі і фальварка Жухаўцы, в. Падбер'е, налічваў звыш 233 дзес. зямлі.

У 1890 г. вёска ў Падалескай вол. таго ж павета Гродзенскай губ., 166 дзес. зямлі (разам з вёскамі Падбер'е, Куксы). Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К. Астрамецкага, 137 дзес. зямлі.

У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі аднайменныя: вёска – 19 двароў, 132 жыхары, быў хлебазапасны магазін; 3 жылыя дамы – 18 жыхароў; дом аховы № 15 на 7-й вярсце ст. Запруды-Кобрын – 6 жыхароў; 4 прыватнаўласніцкія сядзібы – 32 жыхары.

У 1905 г. вёска (136 жыхароў) і маёнтак (17 жыхароў). У 1911 г. вёска – 163 жыхары, 2 аднайменныя маёнткі (уладанні Астрамецкага і Дамброўскай) – 12 жыхароў, шашэйная будка – 5 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; фальварак – 1 двор, 7 жыхароў; вёска і асада – 23 двары, 127 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. вёска – цэнтр сельсавета таго ж раёна і вобласці, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 24 двары, 123 жыхары, будынак выканкома сельсавета, пач. школа, хата-чытальня, магазін; аднайменныя хутары – 8 двароў, 55 жыхароў; былы маёнтак – 2 двары, 46 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Жухаўцы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 167 жыхароў, у 1970 г. – 194 жыхары.

У 1974 г. каля шашы Масква–Брэст і моста цераз р. Мухавец устаноўлены помнік І.І.Арлову, аднаму з арганізатараў партыз. руху на Кобрыншчыне ў Вял. Айч. вайну.

У 1999 г. ў Жухаўцах 91 гаспадарка, 279 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).



[spoiler=ЗАПРУДЫ]

ЗАПРУДЫ КОБРИНСКОГО РАЙОНА –
вёска ў Астроміцкім с/с, за 18 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 62 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын-Баранавічы. 91 гаспадарка, 239 жыхароў (2005).

У 1886 г. Запруды – вёска Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., меліся паштовая станцыя, крама.

У 1890 г. вёска ў Падалескай вол. таго ж павета, 110 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне П. Шыраева, 736 дзес. зямлі (разам з фальваркам Астрамеч і лясной дачай Гіркаўка).

У 1897 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы), 18 двароў, 117 жыхароў; выселак Запруды (Дзеркачова), 1 двор, 7 жыхароў; былыя паштовая станцыя, 11 жыхароў, і карчма, 18 жыхароў; дом аховы № 14 на 17-й вярсце ад ст. Свадбіч – ст. Запруды, 6 жыхароў; дом Запруды (Бор), 6 жыхароў; лясныя старожкі: Запруды, 11 жыхароў, і Запруды (Горкаўка), 5 жыхароў; 3 прыватнаўласніцкія сядзібы – Запруды, 11 жыхароў; Запруды (Цямніца), 6 жыхароў; Запруды (Буда), 9 жыхароў.

У 1905 г. Запруды – вёска (156 жыхароў) і маёнтак (22 жыхары).

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 14 двароў, 80 жыхароў; фальварак – 2 двары, 25 жыхароў.

У 1927 г. адкрыта б-ка (45 кніг на польскай мове, 39 чытачоў); працавалі школа, тэатральны гурток, праводзіліся нядзельныя чытанні.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Красналескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 20 двароў, 56 жыхароў; былы маёнтак –10 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Запруды акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У першыя дні вайны непадалёку ад вёскі размяшчаўся запасны камандны пункт 4-й арміі Зах. фронту. Каля вёскі ў баях з ням. акупантамі загінулі 27 сав. воінаў і 2 партызаны. Пахаваны каля лясніцтва (у 1957 устаноўлены помнік).

У 1949 г. 27 гаспадарак з вёсак Запруды і Мачульнікі аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны араты» (старшыня А. П. Брашавец).

Паводле перапісу 1959 г. ў Запрудах было 128 жыхароў, у 1970 г. – 156 жыхароў.

У 1999 г. 97 гаспадарак, 257 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Працуюць магазін, амбулаторыя, базавая школа.




[spoiler=ЗОСИН]

ЗОСИН, КОБРИНСКИЙ РАЙОН –
вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 73 км ад Брэста. Звязана з аўтадарогай Кобрын-Івацэвічы. 51 гаспадарка, 131 жыхар (2005).

У 1921 г. Зосіна – вёска ў Байкоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 21 двор, 119 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Бакунскім с/с таго ж раёна.

У Вялiкую Айчынную вайну Зосіна акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1970 г. вёска ў Астроміцкім с/с Кобрынскага раёна, 64 жыхары.

У 1999 г. 54 гаспадаркі, 160 жыхароў, у складзе саўгаса «Дружба» (цэнтр – в. Лука).



[spoiler=ИЛОВСК]

ИЛОВСК, КОБРИНСКИЙ РАЙОН –
вёска ў Астроміцкім с/с, за 25 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 69 км ад Брэста. На шашы Брэст-Мінск. 58 гаспадарак, 100 жыхароў (2005).

У 1563 г. Выловско – сяло і балота Грушаўскага войтаўства, воласці Гарадзецкага двара Кобрынскай эканоміі ВКЛ; 30 валок зямлі, з якіх 5 (вольных) нададзены на служкоўства (асочнікі і палазнік), 30 гаспадарак.

У 1762 г. сяло ў Гарадзецкім ключы той жа эканоміі, 30 валок зямлі.

Вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III выдаў на яго прывілей С. і Д. Гарышам.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Іласкай вол., 499 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне К. Шэміёта, 2090 дзес. зямлі (разам з 2 ляснымі дачамі).

У 1897 г. вёска – цэнтр воласці (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Запруды–Дзеткавічы), 56 двароў 391 жыхар, працаваў хлебазапасны магазін; маёнтак – 7 двароў, 91 жыхар, дзейнічалі царква, крухмальны з-д, валасное праўленне, царк. прычт, карчма.

У 1905 г. ў вёсцы 382 жыхары, у маёнтку – 58 жыхароў.

У 1911 г. вёска налічвала 252 жыхары, маёнтак – 100 жыхароў, на крухмальным з-дзе працавалі 8 рабочых.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 25 двароў, 156 жыхароў; фальварак – 1 двор, 28 жыхароў. У 1926 г. адкрыта б-ка (72 кнігі на польскай мове).

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, чытальня.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Іласкага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 95 двароў 353 жыхары, меліся пач. школа, каап. крама, сельсавет. На тэр. сельсавета знаходзіліся 8 населеных пунктаў, 118 хутароў, 519 двароў, 2112 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1946 г. працавала хата-чытальня.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 329 жыхароў, у 1970 г. – 323 жыхары.

У 1999 г. 74 гаспадаркі, 137 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).



[spoiler=КОЛОНИЯ]

КОЛОНИЯ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН
– вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Баранавічы. 26 гаспадарак, 59 жыхароў (2005).

У 1890 г. Калонія – 2 маёнткі ў Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., уладанні Н. Волкава, 535 дзес. зямлі, і Л. Камінскага, 76 дзес. зямлі.

У 1897 г. маёнтак Калонія, 3 двары, 16 жыхароў, уладанне Н. Я. Наскова. Побач знаходзіліся маёнткі: Вінніца – 15 жыхароў (уладанне нашчадкаў Баржноўскай), Вінніца (Калонія) – 6 жыхароў, в. Вінніца (Калонія) – 25 двароў, 172 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; в. Калонія-Вінніца і фальварак Калонія – 10 двароў, 81 жыхар.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска Вінніца, 135 жыхароў, створаны калгас «17 Верасня».

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. вёска Калонія, 23 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас «Чырвоная зорка» (старшыня М. Крыштафовіч).

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы налічвалася ў 118 жыхароў, у 1970 г. – 146 жыхароў.

У 1999 г. 29 гаспадарак, 73 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).




[spoiler=КОЛУБЕЛИ]

КАЛУБЕЛІ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. На шашы Брэст–Мінск. 17 гаспадарак, 27 жыхароў (2005).

У 1890 г. Калубелі – вёска Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 118 дзес. зямлі. Побач знаходзілася аднайменная аколіца, 67 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі).

У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 170 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 г. 162 жыхары.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 14 двароў, 67 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Закросніцкім с/с таго ж раёна.

У 1940 г. вёска налічвала 34 двары, 140 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Калубелі – хутары ў Залескім с/с, 135 жыхароў, у 1970 г. – вёска таго ж сельсавета, 100 жыхароў.

У 1999 г. 22 гаспадаркі, 34 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы). Дзейнічае магазін.




[spoiler=ЛУКА]

ЛУКА, КОБРИНСКИЙ РАЙОН -
вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 72 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын–Івацэвічы і Брэст– Мінск. 234 гаспадаркі, 651 жыхар (2005).

У 1897 г. Лука – вёска Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 28 двароў, 229 жыхароў, мелася кузня. Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры Маскоўска-Брэсцкай шашы; 6 жыхароў) і лясная ахова (5 жыхароў).

У 1905 г. вёска налічвала 200 жыхароў, выселак – 9, ахова – 7 жыхароў.

У 1911 г. ў вёсцы 316 жыхароў

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 29 дамоў, 146 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 366 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1944 г. ням. акупанты расстралялі 30 вяскоўцаў (у 1974 на ўшанаванне іх памяці ўстаноўлена мемарыяльная дошка).

У 1949 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 223 жыхары, у 1970 г. – 213 жыхароў.

У 1999 г. 228 гаспадарак, 721 жыхар, цэнтр племзавода «Дружба». Працуюць магазін, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, сярэдняя школа.




[spoiler=ЛУЩИКИ]

ЛУЩИКИ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН -
вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 13 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст- Баранавічы. 53 гаспадаркі, 123 жыхары (2005).

У 1563 г. сяло Укалоды (Уклоды) Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі; 6 валок зямлі, з якіх 4 вольныя валокі былі дадзены на асочніцтва, а 2 валокі «на плаце» (баброўніцкія). Асочнікі (І.Карагодавіч з 2 сынамі і 2 браты Аўдзеевічы) ахоўвалі Кобрынскую пушчу разам з ляснічымі; баброўнікі плацілі чынш.

У 1597 г. сяло Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 6 валок зямлі, з якіх 1 валока вольная (на асочніцтва). Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі сяла.

У 1742 г. сяло Лушчыкі (Уклоды), у складзе Кобрынскай эканоміі, 7 валок зямлі.

У 1795 г. вёска, 5 гаспадарак, 26 жыхароў. Каля вёскі, у моста цераз р. Мухавец, знаходзіўся жылы дом ляснічага з гасп. пабудовамі і млыном.

У 1890 г. ў складзе Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 357 дзес. зямлі.

У 1897 г. 48 двароў, 293 жыхары, хлебазапасны магазін; побач размяшчалася былая карчма, 6 жыхароў.

У 1905 г. ў вёсцы 326 жыхароў.

У 1911 г. 358 жыхароў.

У 1921 г. ў Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 30 дамоў, 188 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавіцкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. Лушчыкі – хутары, 60 двароў, 263 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 6 жыхароў вёскі, 23 вяскоўцы былі расстраляны ням. акупантамі. У 1957 г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск.

У 1949 г. 35 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Шлях Ільіча» (старшыня А. Дз.Страчук).

Паводле перапісу 1959 г. Лушчыкі налічвалі 265 жыхароў, у 1970 г. – 236 жыхароў.

У 1999 г. 39 гаспадарак, 76 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).

У в. Лушчыкі нарадзіўся С. Дз.Страчук, які ў гады Вял. Айч. вайны з'яўляўся сакратаром аргцыі КСМЗБ, а таксама знаходзіўся на ваенна-будаўнічых работах у сав. тыле.




[spoiler=МУХОЛОВКИ]

МУХОЛОВКИ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН -
МУХАЎЛОКІ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Баранавічы. 32 гаспадаркі, 45 жыхароў (2005).

Пад 1606 г. пазначаны як двор Мухаўлока.

У 1727 г. Мухаўлокі – маёнтак у Брэсцкім ваяв.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 320 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне М. Матноўскай, 409 дзес. зямлі; у Падалескай вол.

У 1897 г. вёска, 35 двароў, 228 жыхароў, хлебазапасны магазін; маёнтак – 6 жыхароў.

У 1905 г. ў вёсцы 285 жыхароў, у маёнтку – 9 жыхароў.

У 1911 г. вёска налічвала 314 жыхароў, маёнтак (уладанне Дамброўскай) – 3 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і асада, 16 дамоў, 80 жыхароў.

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары – 33 двары, 177 жыхароў, і фальварак – 1 двор, 14 жыхароў; працавала пач. школа (пасля 1945 – школа-сямігодка).

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 12 вяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абеліск).

Паводле перапісу 1959 г. Мухаўлокі налічвалі 212 жыхароў, у 1970 г. – 206 жыхароў.

У 1999 г. 38 гаспадарак, 65 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы). Дзейнічае магазін.




[spoiler=НОВОСЕЛКИ]

НОВОСЕЛКИ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН, ОСТРОМИЧСКОГО СЕЛЬСОВЕТА -
вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад г. Кобрын, 16 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 72 км ад Брэста. На шашы Брэст-Мінск. 14 гаспадарак, 26 жыхароў (2005).

У 1897 г. Навасёлкі (Лука) – вёска, 27 двароў 174 жыхары, хлебазапасны магазін, 287 дзес. зямлі (1890); у Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1905 г. было 175 жыхароў, у 1911 г. – 185 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 19 дамоў, 89 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с.

У 1940 г. вёска налічвала 159 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў 1943 г. ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску (32 двары) і расстралялі 67 жыхароў. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1974 г. ўстаноўлены помнік (на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі). Пасля вайны вёска адноўлена.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя Кутузава.

Паводле перапісу 1959 г. Навасёлкі налічвалі 91 жыхара, у 1970 г. – 97 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).




[spoiler=ПОДБЕРЬЕ]

ПАДБЕР'Е – вёска ў Астроміцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Баранавічы. 34 гаспадаркі, 66 жыхароў (2005).

У 1844 г. Падбер'е – вёска маёнтка Жухаўцы, уладанне Адама і Калікста Астрамецкіх, 1 двор, 8 рэвізскіх душ.

У 1890 г. вёска, 166 дзес. зямлі (разам з вёскамі Жухаўцы і Куксы), і аколіца, 83 дзес. зямлі; у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў 103 жыхары, хлебазапасны магазін.

У 1905 г. вёска (128 жыхароў) і маёнтак (11 жыхароў).

У 1911 г. вёска, 98 жыхароў, і 2 аднайменныя фальваркі, уладанні Пжылуцкага (7 жыхароў) і Бутлера (2 жыхары).

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 17 двароў 91 жыхар; фальварак – 2 двары, 10 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска – 19 двароў, 120 жыхароў, і былы фальварак – 17 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень».

Паводле перапісу 1959 г. – хутары, 113 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 149 жыхароў.

У 1999 г. 42 гаспадаркі, 94 жыхары, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).




[spoiler=ПЛЯНТА]

ПЛЯНТА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Бяроза. 109 гаспадарак, 271 жыхар (2005).

У 1890 г. Плянта – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 127 дзес. зямлі (разам з в. Падалессе). Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Плянта, уладанне М. Ховен, 2772 дзес. зямлі (разам з фальваркам Стрыі); Плянта-Куліноўская, уладанне Б. Грынявіцкага, 56 дзес. зямлі; Плянта-Вінцэнтава, уладанне нашчадкаў М. Лянчыцкага, 148 дзес. зямлі; 2 фальваркі Плянта, уладанні: В. Бухавецкага, 136 дзес. зямлі (разам з маёнткам Кулін-Коўшчына), і Э. Эйсымонт, 104 дзес. зямлі.

У 1897 г. – 2 дамы для батракоў, 22 жыхары; лясная ахова, 11 жыхароў; 3 фальваркі – 48, 8 і 16 жыхароў.

У 1905 г. маёнтак, 58 жыхароў, і лесапільны з-д, 23 жыхары.

У 1911 г. хутары Плянта, 102 жыхары; 2 маёнткі Плянта (адзін з іх належаў сенатару Харузіну), 6 і 26 жыхароў; 3 маёнткі Плянта-Куліноўская: 5, 23 і 20 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія – 51 двор, 309 жыхароў, і фальварак – 7 жыхароў.

У 1931 г. ў Плянце працавала жаночая школа (4 настаўніцы), быў пабудаваны Народны дом, у якім меліся зала са сцэнай, чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Жухавецкім, з 16.7.1954 г. ў Астроміцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Плянта 1 і 2,50 двароў, 324 жыхары; пасёлак, 3 двары, 30 жыхароў; дзейнічалі магазін, пач. | школа, абласная школа трактарыстаў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням. акупантамі каля вёскі ў 1943 г. загінулі партызаны брыгады імя Чапаева І.А. Грабянчук і В. П. Вайцюк. У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 44 землякоў што загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі.

У 1959 і 1970 гг. вёска налічвала 301 жыхара.

У 1999 г. 117 гаспадарак, 347 жыхароў цэнтр калгаса імя Леніна (з 2004 ААТ «Астромічы»; цэнтр – в. Плянта). Ёсць магазін, клуб, б-ка, швейная майстэрня.




[spoiler=ПРИЛУКИ БОЛЬШИЕ]

ПРИЛУКИ БОЛЬШИЕ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН –

вёска ў Астроміцкім с/с, каля р. Мухавец. За 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. 19 гаспадарак, 44 жыхары (2005).

У XVI ст. Прылукі – маёнтак і сяло ў Кобрынскім пав. ВКЛ.

У 1559 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні М. Лазаровіча з братамі.

У 1571 г. сяло Прылукі – каралеўская маёмасць у Брэсцкім ваяв.

У 1669 г. ўласнасць Брэсцкага езуіцкага калегіума; вял. князь ВКЛ і кароль польскі Міхаіл Вішнявецкі пацвердзіў калегіуму прывілей на сяло.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Прылукі – вёска ў Залескай вол., 137 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі, уладанні А. Манцэвіча, 649 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); І.Урсын-Нямцэвіча, 188 дзес. зямлі (разам з фальваркам Асташава); С. Скіндэра, 59 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 16 двароў, 121 жыхар, працаваў хлебазапасны магазін; у пас. Наваселіцы (Прылукі) – 13 двароў, 97 жыхароў; на хутары Асташава (Прылукі) – 36 жыхароў; у 2 маёнтках Прылукі – 4 жыхары.

У 1905 г. вёска (144 жыхары), маёнтак (95 жыхароў) і фальварак (5 жыхароў).

З 1921 г. вёска Прылукі Вялікія ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 11 дамоў, 60 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 22 двары, 102 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. арганізаваны калгас імя Чапаева.

Паводле перапісу 1959 г. 91 жыхар, у 1970 г. – 85 жыхароў.

У 1999 г. 23 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя Мічурына (цэнтр – в. Астромічы).




[spoiler=СМОЛЯРНЫ]

СМОЛЯРНЫ, КОБРИНСКИЙ РАЙОН -
вёска ў Астроміцкім с/с, за 30 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Мінск–Брэст. 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005).

У 1921 г. Смалярна – вёска ў Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 7 дамоў, 22 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 134 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну ў баях каля вёскі загінулі 2 воіны Сав. Арміі (пахаваны на ўсх. ускраіне вёскі, помнік устаноўлены ў 1969).

У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Смалярня налічвала 116 жыхароў, у 1970 г. – 95 жыхароў.

У 1999 г. 18 гаспадарак, 34 жыхары, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).




[spoiler=СТАРАЯ ТЕМРА]

СТАРАЯ ТЭМРА – вёска ў Астроміцкім с/с, за 32 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 76 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 28 гаспадарак, 39 жыхароў (2005).

У 1793 г. Тэмра – урочышча, 12 валок 15 маргоў зямлі, у Кобрынскай пушчы Брэсцкай эканоміі.

Паводле прывілея апошняга вял. князя ВКЛ і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага знаходзілася ва ўладанні М.Іскры (на 50 гадоў).

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Тэмра – пушча, уладанне Г.Цімафеевай, 369 дзес. зямлі; маёнтак Тэмра-Лука, уладанне П. Шыраева, 1016 дзес. зямлі; хутар А. Лук'яненкі; у Зелаўскай вол. У 1897 г. існавалі: пас. Тэмра – 5 двароў, 44 жыхары; 2 аднайменныя выселкі – 3 двары, 15 жыхароў; выселкі Тэмра (Бярэзіна) – 6 жыхароў, і Тэмра (Горкі 2) – 5 жыхароў; пасёлкі – Тэмра 1 (Бярэзіна), 4 двары, 22 жыхары, і Тэмра 2 (Бярэзіна) – 7 двароў 35 жыхароў. У 1905 г. – 2 фальваркі Тэмра (22 жыхары) і аднайменны пасёлак (151 жыхар).

У 1911 г. Тэмра – пасёлак, 95 жыхароў; фальварак, уладанне А. Янкоўскага, 8 жыхароў; маёнтак, уладанне Дз.Тарушкіна, 15 жыхароў; пры маёнтку знаходзіліся аднайменныя: лясная старожка, 7 жыхароў (сям'я П. Чыпуры); хутар Б. Волкава, 17 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Зелаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 2 фальваркі і вёска – 24 дамы, 162 жыхары (разам).

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г.ў Дзеткавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не (Астроміцкі с/с).

У 1940 г. вёска Старая Тэмра, 340 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 26 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны сцяг».

У 1999 г. 38 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе племзавода «Дружба» (цэнтр – в. Лука). Ёсць магазін.




[spoiler=ШЕМЕТОВКА]

ШЕМЕТОВКА, КОБРИНСКИЙ РАЙОН -
вёска ў Астроміцкім с/с, за 26 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 70 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 101 гаспадарка, 271 жыхар (2005).

З 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7. 1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. 255 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 23 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Варашылава (старшыня М. Я. Селівончык).

У 1965 г. на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў баях з ням. акупантамі ў гады Вял. Айч. вайны, устаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1959 г. 109 жыхароў.

У 1970 г. ў в. Шамятоўка (Вольная) 236 жыхароў, пабудаваны будынак праўлення калгаса.

У 1999 г. 112 гаспадарак, 312 жыхароў, цэнтр калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»). Працуюць сярэдняя школа, б-ка, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 магазіны, сталовая, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, клуб.