Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Залесский сельский совет, Кобринский район

Залесский сельский совет, Кобринский район

ЗАЛЕССКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 9-22-35
Бухгалтерия - 9-22-48
Секретарь - 9-22-36


Магазин в д. Залесье 9-22-93

Отделение связи 9-22-31


Школа 9-22-38

Детский сад 9-22-17

Дом культуры 9-22-44

Амбулатория 9-22-37


Почтовый индекс - 225880


ПРОСМОТРЕТЬ ВСЕ ИНДЕКСЫ КОБРИНСКОГО РАЙОНА


КАРТА ЗАЛЕССКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ ЗАЛЕСЬЕ:


Деревня является центром Залесского сельского совета, находится в 8 км от города Кобрина и в 54 км от областного центра Бреста. Расположена на дороге Кобрин-Иваново.

На 2005 год насчитывает 268 дворов с 741 жителем.

Первый раз упоминается деревня Залесье в 16 столетии, как селение в Берестейском воеводстве Великого Княжества Литовского.

1563 год - Залесье, село Селецкого войтовства, Кобринской экономии, насчитывающее 25 дворов. В этом году королевские ревизоры передали часть земель деревни в пользование Грушевской церкви.

1597 год - в деревне рабоает корчма.

После 3-го раздела Речи Посполитой (1795) вошла в состав Российском империи, Кобринского повета, с 1801 года в Гродненской губернии.

1867г. - в Залесье открыто народное училище.

1886 г. - 28 дворов, 272 жителей, есть православная церковь, школа, центр Залесской волости.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

В 1890 г. рядом с Залесьем размещается усадьба Петра Штерна.

1897 г. - 38 дворов, 311 жителей, церковь, хлебный магазин, народное училище. В училище в 1892 гг. учились 58 мальчиков, а в 1905/06 гг. - 73 мальчика, 12 девченок.

1905 г. - в деревне 320 жителей.

С 1921 года Залесье входит в состав Польши, 33 двора, 237 жителей.

У 1905 г. Залессе – сяло, 320 жыхароў; маёнтак, 15 жыхароў; сядзіба, 11 жыхароў.


1939 год - входит в состав БССР, Кобринского района, Брестской области.

С 12.10.1940 года входит в Закросницкий сельский совет.

1940 г. - 78 дворов, 382 жителя, работает торфозавод.

В июне 1941 года Залесье оккупировано немецкими войсками до июля 1944 года. При освобождении деревни погибло 6 партизан отряда им. А.В. Суворова. Жертвы похоронены возле Дома культуры.

В 1969 году на могиле установлен памятник, который также установлен в память 28 односельчан, погибших во время Великой Отечественной войны.

1948 год - входин в состав колхоза им. А.В. Суворова.

С 16 июля 1954 года - центр сельсовета в Кобринском районе.

1959 год - по переписи в Залесье 370 жителей.

1970 - 397 жителей.

1980 год - в центре деревни установлен памятник А.В. Суворову.

В 1999 году в деревне Залесье Кобринского района насчитывалось 228 дворов, 620 жителей. Деревня являлась центром колхоза Суворова ( с 2004 года СПК "Быстрица".

На территории деревни расположены здание сельсовета и администрации колхоза, 2 магазина, Дом культуры, библиотека, амбулатория, детский сад, баня, столовая, средняя школа, отделение связи.


ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В ЗАЛЕССКИЙ СЕЛЬСОВЕТ КОБРИНСКОГО РАЙОНА:

[spoiler=Быстрица]
БЫСТРЫЦА – вёска ў Залескім с/с, за 4 км на У ад горада і чыг. ст Кобрын, 51 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог Мінск-Брэст і Кобрын-Лунінец. 241 гаспадарка, 683 жыхары (2005).

У 1541 г. Быстрычы – маёнтак каля Кобрына, уладанне манастыра Святога Спаса ў Кобрыне (нададзена манастыру Іванам Сямёнавічам Кобрынскім).

У 1597 г. млынар Быстрыцы Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства меў 2 валокі зямлі.

У 1742 г. Быстрыцы ці Млынары – сяло ў Кобрынскім старостве, 30 маргоў зямлі, мелася царква.

У 1786 г. было 10 валок 18 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1897 г. Быстрыца – вёска Залескай вол., 56 двароў 333 жыхары, працаваў хлебазапасны магазін; 385 ½ дзес. зямлі (на 1890).

У 1905 г. ў вёсцы 342 жыхары.

З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

З 1921 г. ў складзе Полынчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 12 двароў 60 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Быстрыца, 74 двары, 330 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1970 г. 345 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 221 гаспадарка, 609 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе). Працуе магазін.



[spoiler=Девятки]
ДЗЕВЯТКІ (мясц. назва Дыв'яткі) -вёска ў Залескім с/с, за 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 50 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог Кобрын-Лунінец і Брэст-Мінск. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005).

У 1563 г. ўпамінаецца Лазар Дзевяціч у с. Залессе.

У 1890 г. Дзевяткі – вёска Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 308 ½ дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне О. Верашчагі, 242 ¾ дзес. зямлі. Аколіцы Дзевяткі, Карылаўшчына і іншыя налічвалі 358 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска, 40 двароў, 350 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, ветраны млын (жылы дом Д. Паўлючыка, 1 жыхар); у маёнтку – 18 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 358 жыхароў, маёнтак – 7 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 дамоў, 46 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім с/с, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах. У 1940 г. Дзевяткі – хутары, 75 двароў, 260 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 26 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Дружба».

Паводле перапісу 1959 г. 208 жыхароў, у 1970 г. – 155 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 4 гаспадаркі, 5 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).



[spoiler=Закросница]
ЗАКРОСНІЦА – вёска ў Залескім с/с, за 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 56 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын-Іванава, Мінск-Брэст. 108 гаспадарак, 270 жыхароў (2005).

Упамінаецца ў 1563 г. як сяло Красноўскае.

У 1742 г. Закросніца – сяло ў складзе Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі.

У 1786 г. 15 валок зямлі; у 1789 г. ў Закросніцкім ключы той жа эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Залескай вол., 549 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак (Закросніцаці Пятрова), уладанне А.Цітовіча, 410 дзес. зямлі; пасёлак, розныя ўладальнікі, 24 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 68 двароў 460 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін; у маёнтку было 13 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 471 жыхара.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 16 двароў, 105 жыхароў.

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр сельсавета, з 16.7.1954 г. ў Залескім с/с.

У 1940 г. вёска, 72 двары, 330 жыхароў меліся няпоўная сярэдняя школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. Закросніцкі с/с налічваў 15 населеных пунктаў, 2615 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У сак. 1944 г. ў вёсцы ў баі з ням. акупантамі загінулі партызаны атрада імя Суворава І.В. Марозаў і К. Калагаў, а таксама 2 піянеры. На ўшанаванне памяці загінуўшых у 1973 г. на доме А. Е. Лакішыка ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

У 1950 г. ў вёсцы арганізаваны калгас «Змагар».

Паводле перапісу 1959 г. ў в. Закросніца 312 жыхароў, у 1970 г. – 241 жыхар.

У 1999 г. 112 гаспадарак, 266 жыхароў, на тэр. Брэсцкай сортавыпрабавальнай станцыі. Тут працуюць 8-гадовая школа, б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, клуб. Адзіночны курган на беразе р. Мухавец.



[spoiler=Малые Прилуки]
ПРЫЛУКІ МАЛЫЯ – вёска ў Залескім с/с, на паўд. беразе р. Мухавец. За 9 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 53 км ад Брэста. Каля шашы Брэст– Мінск. 4 гаспадаркі, 9 жыхароў (2005).

У 1921 г. Прылукі Малыя – вёска ў Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Польшчы, 14 двароў, 98 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. ў вёсцы 34 двары, 117 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. 61 жыхар, у 1970 г. – 44 жыхары.

У 1999 г. вёска, 5 гаспадарак, 11 жыхароў у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).



[spoiler=Павлово]
ПАЎЛАВА – вёска ў Залескім с/с, за 16 км на ПнУ ад г. Кобрын, 5 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Іванава. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005).

У 1890 г. Паўлава – маёнтак, уладанне С. Семянюк, 100 дзес. зямлі, у Залескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г., ўладальніцкая сядзіба Паўлава (Ганчараўшчызна), 10 жыхароў і жылы дом той жа назвы, 4 жыхары.

У 1905 г. маёнтак, 16 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; фальварак (колькасць жыхароў паводле перапісу 1921 не паказана).

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Паўлава-Рачкі – 6 двароў 30 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. хутары, 50 жыхароў, у 1970 г. вёска, 42 жыхары.

У 1999 г. вёска, 2 гаспадаркі, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе).



[spoiler=Рачки]
РАЧКІ – вёска ў Залескім с/с, за 17 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Жабінка–Драгічын), 61 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Іванава. 7 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).

У 1563 г. Рачка – урочышча-востраў с. Вуглы.

У 1796 г. Рачкі – маёнтак у Кобрынскім пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. пасёлак Рачок (Нятрэба) у Іласкай вол., 3 двары, 33 жыхары.

У 1905 г. ўрочышча, 30 жыхароў, у Гарадзецкай вол.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; калонія Рачкі – 7 двароў, 53 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. існаваў хутар Паўлава-Рачкі, 6 двароў, 30 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Рачкі – хутар, 76 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 42 жыхары.

У 1999 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў, на тэр. Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі.



[spoiler=Селец]
СЯЛЕЦ – вёска ў Залескім с/с, за 10 км на ПнУ ад г. Кобрын, 6 км ад чыг. ст. Камень (на лініі Брэст–Баранавічы), 54 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Іванава. 99 гаспадарак, 249 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

Каралева Бона Сфорца ў 1555 г. перадала пінскаму і кобрынскаму старосце С. Фальчэўскаму правы на маёнтак Сялец.

У 1563 г. сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 25 валок зямлі, з якіх 1 валока (вольная) была нададзена на войта Грышчона Азашэвіча; 23 гаспадаркі.

У 1597 г. сяло, 25 валок зямлі, засценак (37 маргоў), карчма. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.

У 1571 г. вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст сваім дэкрэтам надаў вольнасці зямянам маёнтка Сялец у Кобрынскай эканоміі.

У 1786 г. сяло, 25 валок 22 маргі зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Залескай вол., 474 ½ дзес. зямлі; у 1897 г. – 56 двароў, 384 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны.

У 1905 г. ў вёсцы 454 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў, 135 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах Кобрынскага раёна.

У 1940 г. хутары, 92 двары, 376 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Сялец акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. 411 жыхароў, у 1970 г. – 304 жыхары.

У 1999 г. 100 гаспадарак, 247 жыхароў, у складзе калгаса імя Суворава (з 2004 СВК «Быстрыца»; цэнтр – в. Залессе). Працуе магазін.



[spoiler=Турная]
ТУРНАЯ – вёска ў Залескім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. На шашы Мінск–Брэст. 31 гаспадарка, 60 жыхароў (2005).

У 1563 г. ўпамінаецца р. Турна.

У 1637 г. Турная (Турны, ці Млынары) – маёнтак у Брэсцкім ваяв. ВКЛ, 20 маргоў зямлі.

У 1786 г. ў маёнтку 47 маргоў зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, 498 дзес. зямлі; маёнтак, уладанне Н. Сабанскай, 609 дзес. зямлі; пасёлак, 45 ½ дзес. зямлі (розныя ўладальнікі); у Залескай вол.

У 1897 г. вёска, 84 двары, 566 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін. Побач знаходзіліся мыза Турна, 8 жыхароў, і дом для паромнай пераправы Турная (Замлыны) пры р. Мухавец, 16 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 571 жыхара, маёнтак – 15 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 20 дамоў, 143 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Закросніцкім, з 16.7.1954 г. ў Залескім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 99 двароў, 417 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічалі з восені 1941 г. да крас. 1944 г. антыфаш. к-т і з 12.8.1943 г. да сярэдзіны ліп. 1944 г. камсамольская арг-цыя (у канцы 1943 – 17 членаў). Антыфаш. к-т узначальвалі Д. С. Барысюк і Ц. М. Краўчук. У 1975 г. ў гонар падпольшчыкаў на зах. ускраіне вёскі ўстаноўлены помнік. У 1987 г. на доме Краўчука, дзе ў 1941–44 гг. размяшчалася канспіратыўная кватэра арг-цыі, устаноўлена мемарыяльная дошка. У баях з ням.-фаш. акупантамі ў раёне вёскі ў 1943–44 гг. загінулі партызаны атрадаў імя Суворава і Арлова (партыз. брыгада імя Чапаева). У 1955 г. на магіле (за 1,5 км на Пн ад вёскі) устаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць 42 жыхароў вёсак Закросніца, Прылукі, Рачкі, Турная, што загінулі ў баях з ням.-фаш. захопнікамі ў гады Вял. Айч. вайны.

У 1948 г. ў вёсцы арганізаваны калгас імя Калініна (70 гаспадарак, старшыня С. М. Лукашук).

Паводле перапісу 1959 г. 294 жыхары, у 1970 г. – 206 жыхароў.

У 1999 г. вёска, 47 гаспадарак, 92 жыхары, на тэр. Брэсцкай абласной сортавыпрабавальнай станцыі. Працуе магазін.

У в. Турная нарадзіўся Дз.С. Барысюк, удзельнік падп. барацьбы супраць акупацыі Польшчай Зах. Беларусі і камандзір Турнянскага антыфаш. к-та ў гады Вял. Айч. вайны.