Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Буховичский сельсовет

Буховичский сельсовет

БУХОВИЧСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 5-61-03
Секретарь - 5-61-03
Бухгалтерия - 5-61-03

Отделение связи - 5-62-31

Школа - 5-62-38


Почтовый индекс - 225890



КАРТА БУХОВИЧСКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ БУХОВИЧИ:

Центр Буховичского сельского совета, Кобринского района. Расположена на реке Муховец. Находиться на растоянии 12 км от Кобрина и в 58 км от областного центра, гороода Бреста.

На 2005 год включает в себя 139 дворов с 378 жителями.

Первый раз упоминается в 16 столетии, как имение в Кобринском повете Великого Княжества Литовского.

В 1559 году имением Буховичи владеют братья Галенищевичи. В этом же году построенна Буховичско-Гарбанская церковь.

Имение в Буховичах числиться в документах ВКЛ до 1631 года.

Село Буховичи входило в Остромечевское войтовство Кобринской экономии, в 1563 году влючало в себя 11 дворов.

В 1732 году имение Буховичи было заложено Буховичскому доминиканскому монастырю (возник из доминиканского костела, построенного в 1674 году). Монастырь в Буховичах просуществовал до 1832 года.

После 3 разделения Речи Посполитой (1795) село и имение находилось в составе Российской империи, Кобринского повета, а в 1801 году перешло в Гродненскую губернию.

В 1886 году в деревне имелось 2 православные церкви (одна просто была переоборудована из костела, приделана звоница. Сохранилась до наших дней и носит название Покровской). Приход церквей составлял 2637 (1888 год).

В 1890 году Буховичи принадлежало С.Копшевской.

В 1897 году в деревне насчитывалось 44 двора, 254 жителя, работал хлебный магазин, 2 церкви, была ветряная мельница. Недалеко от деревни была усадьба, насчитывавшая 53 жителя.

К 1905 году в деревне жило 289 жителей и два имения.

в 1915 году была окупирована войсками кайзеровской Германии, а с 1919 года Буховичи заняли польские войска.

С 1921 года деревня была в составе Полынчи, Кобринского повета, Полесского воеводства. На то время в Буховичах жило 106 жителей.

В 1930 году в Буховичах работала школа, библиотека, театральный кружок.

С 1939 года вошла в состав БССР, Кобринского района, Брестской области. В 1940 году входила в Еромичский сельсовет, а с 1976 года деревня стала центром Буховичского сельского совета Кобринского района.

В 1940 году в деревне жило 260 жителей, была сыроварня, паровая мельница.

С 1941 года до июля 1944 года - окупирована немецкими войсками.

В 1948 году организован колхоз "Советская Белорусь"

По переписи 1970 года в деревне было 238 жителей и 87 дворов.

В 1999 году в деревне 127 дворов, Буховичи были центром колхоза "Победа" (с 2004 года ОАО "Покровский"). В деревне расположены административные здания, сельсовета и колхоза, клуб, библиотека, школа, детский сад, магазин, почта.

В деревне есть памятник архитектуры - Покровская церковь.



ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В БУХОВИЧСКИЙ СЕЛЬСОВЕТ КОБРИНСКОГО РАЙОНА:

[spoiler=Борщи]
БАРШЧЫ (мясц. назва Боршчі) – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 23 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 68 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарогах на Кобрын. 6 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).

У 1795 г. Баршчы – вёска Кобрынскай эканоміі ВКЛ, было 22 двары, 160 жыхароў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Казішчанскай вол., 101 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся 3 маёнткі: Баршчы-Рэчыца, уладанне С. Вяроўкіна-Шэлюты, 216 дзес. зямлі; Гуска-Баршчы, уладанне М. Астрамецкай, 350 дзес. зямлі; Гуска-Баршчы, уладанне А. Андронаўскага, 222 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы было 11 двароў, 86 жыхароў, працавалі хлебазапасны магазін, кузня, ветраны млын; у маёнтках: Баршчы (Гуска) – 22 жыхары; Баршчы – 15 жыхароў; Баршчы (Рэчыца) – 20 жыхароў дзейнічаў цагельны з-д; Баршчы (Асавіца), 6 жыхароў.

У 1905 г. вёска налічвала 81 жыхара; існавалі маёнткі: Баршчы – 7 жыхароў, Баршчы-Рэчыца – 5 жыхароў.

У 1921 г. ў складзе Падалескай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв. Полынчы; вёска – 8 двароў, 33 жыхары; фальварак – 1 двор, 7 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім (19.7.1976 перайменаваны ў Бухавіцкі) сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 21 двор, 99 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1999 г. 9 гаспадарак, 19 жыхароў у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтр – в. Мінянка).


[spoiler=Босяч]
БАСЯЧ (мясц. назва Босяч) – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 53 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын–Івацэвічы. 43 гаспадаркі, 118 жыхароў (2005).

У 1629 г. Басяч – маёнтак у Брэсцкім ваяв. Рэчы Паспалітай. Упершыню ўпамінаецца ў 1589 г. як сяло.

Пад 1631 г. маёнтак Басячы пазначаны ў матэрыялах Віленскага цэнтр. архіва.

Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай вол., 144 дзес. зямлі.

Побач знаходзіліся аднайменныя: аколіца (розныя ўладальнікі), 311 дзес. зямлі; 2 маёнткі: уладанне А. Басяцкага, 203 дзес. зямлі; уладанне А. Слаўскага, 167 &襵 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы было 30 двароў, 207 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін; у ваколіцы – 14 двароў, 92 жыхары; у маёнтках Басяч: 30 і 13 жыхароў; Басяч (Канавалаўшчына) – 4 жыхары.

У 1905 г. вёска налічвала 283 жыхары, маёнтак – 34.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 35 двароў, 196 жыхароў; калонія – 10 двароў, 72 жыхары.

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 68 двароў, 333 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. 57 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Л. Гузюк).

Паводле перапісу 1970 г. 208 жыхароў.

У 1999 г. 58 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуе магазін.


[spoiler=Береза]
БЯРОЗА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Пружаны, Баранавічы. 103 гаспадаркі, 205 жыхароў (2005).

У 1559 г. Бяроза (Беразое) – маёнтак і сяло Кобрынскага пав. ВКЛ. Частка маёнтка знаходзілася ва ўладанні пана Касцюшкі, другая частка – у Сенкі, Дзяменція і Карнілы Кулневічаў.

У пісьмовых крыніцах 1563 г. згадваецца як засценак Бярозавае, 3 валокі зямлі.

У 1597 г. сяло Бяроза ўваходзіла ў Лягатаўскае войтаўства Кобрынскага староства, меліся 32 валокі зямлі, 3 засценкі (усяго з засценкамі 40 валок); знаходзілася ў пажыццёвым уладанні З. В. Гузельфа.

Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1864 г. пабудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква (захавалася да нашага часу; у 1888 Бярозскі праваслаўны прыход налічваў 1999 вернікаў).

У 1886 г. Бяроза – сяло Стрыгаўскай вол., Кобрынскага пав., 30 двароў, 328 жыхароў, царква, школа.

У 1890 г. сяло налічвала 349 дзес. зямлі, царк. прычт – 55 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Восіпа Трашынскага, 237 &襵 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў сяле 62 двары, 398 жыхароў, меліся прыходская царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У маёнтках: Бяроза – 29 жыхароў, Божы Дар (ці Бяроза) – 7 жыхароў.

У 1905 г. ў сяле налічваўся 471 жыхар, у маёнтку Бяроза – 46 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; у в. Бяроза было 79 дамоў, 358 жыхароў, у фальварку – 2 дамы, 8 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і тэатральны гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім с/с таго ж раёна і вобласці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.

У 1940 г. вёска налічвала 111 двароў 507 жыхароў; былы маёнтак – 2 двары, 10 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну 46 вяскоўцаў загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі.

У 1965 г. на ўшанаванне іх памяці ў двары школы ўстаноўлены помнік.

У 1950 г. 45 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Сцяг Перамогі» (старшыня В. Дземянчук).

У 1970 г. было 162 гаспадаркі, 452 жыхары. У 1999 г. ў вёсцы 119 гаспадарак, 244 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Размешчаны магазін, б-ка, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры – Крыжаўзвіжанская царква.


[spoiler=Великие Лепесы]
ВЯЛІКІЯ ЛЕПЯСЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, на ўсх. беразе р. Лепясоўка. За 2 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 48 км ад Брэста. На шашы Кобрын–Баранавічы. 511 гаспадарак, 1420 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў складзе Кобрынскай эканоміі, у Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Лепясы – маёнтак у Брэсцкім ваяв. Тут быў пабудаваны манастыр з царквою Крыжа Гасподняга, які ў 1638 г. атрымаў 1 валоку 9 маргоў зямлі і дазвол на рыбную лоўлю ад В. Ю. Прышыхоцкага і яго жонкі Р. А. Пякарскай.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Лепясы – вёска ў Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав., 314 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся маёнткі Лепясы і Дубава, уладанне Дз.Грозмана, 256 дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска Вялікія Лепясы (2 вярсты ад чыгункі Брэст–Бранск і р. Мухавец), 35 двароў, 227 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, карчма (жылы дом) і крама (8 жыхароў), дзейнічаў цагельны з-д (дом для рабочых і аховы, 2 жыхары). Каля вёскі размяшчаліся: дом аховы пры плаціне № 4, 8 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў; ваенныя казармы (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы) – 2562 вайскоўцы і інш., 2 палкавыя царквы, палкавыя майстэрні, ваенны сход з буфетам, салдацкая чайная і прадуктовая крама.

У 1905 г. ў вёсцы 284 жыхары.

У 1911 г. вёска Вялікія Лепясы налічвала 379 жыхароў, казармы Лепясы (адносіліся да ваеннага ведамства) – 2578 чал., маёнтак Лепясы, уладанне Дз.Грозмана – 25 жыхароў, пры плаціне Лепясы (ведамства шляхоў зносін) пражывалі 10 чал.

У 1921 г. ў складзе Полыпчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 33 двары, 184 жыхары; фальварак Лепясы – 2 двары, 11 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, хата-чытальня.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. вёска – цэнтр Лепясоўскага с/с, з 30.10. 1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. ў вёсцы 75 двароў, 409 жыхароў цагельны з-д, магазін, сельсавет, пач. школа, хата-чытальня, дзіцячы сад, крама. На тэр. сельсавета знаходзіліся 13 населеных пунктаў, 276 хутароў (1530 жыхароў), 475 двароў, 2368 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Вялікія Лепясы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1947 г. ў вёсцы дзейнічалі медпункт, цагельны з-д (старшыня сельсавета Н.І.Шаўчук).

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 457 жыхароў, у 1970 г. – 882 жыхары.

У 1999 г. 457 гаспадарак, 1246 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в. Імянін).


[spoiler=Гариздричи]
ГАРЫЗДРЫЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Камянец- Кобрын і Брэст-Баранавічы. 19 гаспадарак, 36 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне Гарэздрычы ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Гарыздрычы – сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 15 валок зямлі, 10 гаспадарак.

У 1598 г. згодна з прывілеем вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта III Вазы с. Гарыздрычы атрымаў у пажыццёвае ўладанне зямянін Берасцейскага ваяв. Беняш Бухавецкі. 25.5.1589 г. жыхары сяла адмовіліся выконваць баршчыну і іншыя павіннасці на карысць новага гаспадара. Бухавецкі падаў скаргу на сялян вознаму Берасцейскага пав. Я. Б. Лепясоўскаму.

Паводле інвентара 1697 г. сяло ў Лягатаўскім войтаўстве Кобрынскага староства.

У 1710 г. сяло (15 валок зямлі) ва ўладанні С. Русецкага, пазней яго жонкі Ганны Трызнянкі; у 1760–91 гг. уладанне Ляскоўскіх.

У 1786 г. фальварак, 12 валок зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

З 1890 г. вёска ў Падалескай вол., 320 &襵 дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак – уладанне П. Шыраева (разам з хутарам Багданаўка 646 дзес. зямлі).

У 1897 г. ў вёсцы было 37 двароў, 249 жыхароў, працавалі хлебазапасны магазін, кузня; у маёнтку – 21 жыхар, мыза. У 1905 г. вёска налічвала 355 жыхароў, маёнтак – 27 жыхароў.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 34 двары, 172 жыхары; фальварак – 2 двары, 10 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. Гарыздрычы: хутары – 35 двароў, 225 жыхароў; былы маёнтак – 3 двары, 12 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня М. Дубовік).

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 165 жыхароў, у 1970 г. – 138 жыхароў.

У 1999 г. былі 22 гаспадаркі, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтр – в. Мінянка).


[spoiler=Дубовое]
ДУБОВАЕ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 54 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын-Высокае. 21 гаспадарка, 26 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Дубовае – сяло Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства, 10 валок зямлі, 10 гаспадарак, уладанне памешчыка Чапавіцкага.

У 1597 г. сяло, 10 валок зямлі, карчма (на арэндзе) і засценак (4 маргі зямлі).

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай вол., 129 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак (17 &襵 дзес. зямлі) і маёнтак – уладанне Дамецкага, Мількоўскага і інш. (184 &襵 дзес. зямлі).

У 1897 г. вёска налічвала 25 двароў, 194 жыхары, меўся хлебазапасны магазін; маёнтак – 8 жыхароў.

У 1905 г. ў вёсцы 249 жыхароў, у маёнтку – 13 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 28 двароў, 147 жыхароў, фальварак – 3 двары, 19 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 40 двароў, 170 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. было 144 жыхары, у 1970 г. – 190 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 22 гаспадаркі, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в. Імянін).


[spoiler=Засимы]
ЗАСІМЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, на паўд. беразе р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 61 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Яромічы-Рэчыца і далей па шашы Мінск-Брэст. 65 гаспадарак, 153 жыхары (2005).

У 1795 г. Засімы – 2 вёскі (3 двары, 20 жыхароў; 2 двары, 14 жыхароў) у Кобрынскай эканоміі Брэсцкага ваяв. ВКЛ.

У 1890 г. адна вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 368 &襵 дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы 34 двары, 217 жыхароў меўся хлебазапасны магазін.

У 1905 г. было 273 жыхары.

У 1911 г. – 296 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 44 двары, 231 жыхар.

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Засімскага с/с, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 63 двары, 284 жыхары, меліся пач. школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. На тэр. сельсавета налічвалася 16 населеных пунктаў, 286 двароў, 1334 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну Засімы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У баях з ням. акупантамі каля вёскі ў 1942–43 гг. загінулі 26 партызан атрада імя Чапаева; пры вызваленні вёскі 17.7.1944 г. загінулі 43 сав. воіны. Пахаваны ў цэнтры вёскі (у 1958 устаноўлены абеліск).

У 1950 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Тэльмана.

Паводле перапісу 1959 г. ў Засімах было 283 жыхары, у 1970 г. – 235 жыхароў.

У 1999 г. 72 гаспадаркі, 165 жыхароў, у складзе дапаможнай гаспадаркі «Засімы». Працуе магазін.


[spoiler=Именин]
ІМЯНІН – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 8 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля аўтадарогі Кобрын–Высокае. 268 гаспадарак, 708 жыхароў (2005).

У 1519 г. Імянін – маёнтак у Кобрынскім пав. ВКЛ. Вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне 2 часткамі маёнтка Імянін і с. Байкавічы (знаходзілася каля Імяніна). Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.

У 1559 г. маёнтак ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і 4 братоў Ждановічаў.

У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрын у Брэсцкім ваяв.; у 1589 г. – уладанне Т. Л. Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра, у 1693 г. – маёнтак.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1845 г. маёнтак Імянін і в. Востраў уладанне Фелікса і Віктара Пуслоўскіх, 2644 дзес. зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёска і фальварак Імянін (40 двароў, 305 рэвізскіх душ, 6 дваровых сялян), в. Востраў (25 двароў 192 рэвізскія душы).

У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча.

У 1890 г. вёска ў Стрыгаўскай вол., 737 дзес. зямлі. Каля вёскі знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Севярына Навамейскага (магчыма, з 1877), 951 дзес. зямлі; пры вёсцы розныя ўладальнікі мелі 71 дзес. зямлі. У 1897 г. вёска – 73 двары, 483 жыхары, хлебазапасны магазін; 2 дамы для рабочых (Імянін), 63 і 7 жыхароў; 3 маёнткі, уладанні Валянціны, Адольфа і нашчадкаў Іллі Стэфаноўскіх: 21,1 і 2 жыхары.

У 1905 г. вёска (621 жыхар) і маёнтак (97 жыхароў).

У 1911 г. Імянін – вёска, 278 жыхароў; хутар, 319 жыхароў; 2 аднайменныя маёнткі, уладанні Севярына Стэфаноўскага і Фелікса Навамейскага, 165 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 74 двары, 469 жыхароў; фальварак – 5 двароў 118 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і чытальня. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Імянін налічвалі 145 двароў, 760 жыхароў; былы маёнтак – 3 двары, 8 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Імянін акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1946 г. працавала 7-гадовая школа.

У 1950 г. 35 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Краіна Саветаў».

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 704 жыхары, у 1970 г. – 648 жыхароў.

У 1974 г. на доме, у якім да пач. Вял. Айч. вайны жыў Б. М. Сурын, камандзір 123-га авіяцыйнага знішчальнага палка, устаноўлена мемарыяльная дошка.

У 1999 г. 270 гаспадарак, 706 жыхароў, цэнтр калгаса «Кобрынскі». Ёсць магазін, б-ка, дзіцячы сад, муз. і сярэдняя школы.



[spoiler=Козищи]
КАЗІШЧА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 69 км ад Брэста. Аўтадарогамі звязана з Кобрынам, Жабінкай, Пружанамі. 54 гаспадаркі, 89 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як сяленне ў Трокскім ваяв. ВКЛ.

У 1563 г. Казішча – сяло Кобрынскай эканоміі, 5 гаспадарак, 7 валок зямлі, з якіх 4 валокі вольныя (асочніцкія).

У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі; 7 валок зямлі, з якіх 1 вольная (асочніцкая). Пры сяле меліся 3/10 валокі (вольныя) зямлі, якія былі нададзены сялянам «на выган». Засценак налічваў 4 валокі зямлі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.

У 1786 г. сяло Кобрынскай эканоміі, 7 валок 229 маргоў зямлі.

У 1795 г. 2 гаспадаркі, 12 жыхароў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1864 г. адкрыта нар. вучылішча.

У 1886 г. Казішча – сяло, цэнтр Казішчанскай вол., 46 двароў, 432 жыхары, меліся валасное праўленне, царква (праваслаўны прыход у 1888 налічваў 1826 вернікаў), школа, кузня, заезны двор.

У 1890 г. – сяло, 1112 &襵 дзес. зямлі; царк. прычт, 110 &襴 дзес. зямлі; у нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе вучыліся 64 хлопчыкі; у 1892–93 гг. – 80 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі; у 1905–06 гг. – 92 хлопчыкі.

У 1897 г. сяло (каля гандл. шляху Кобрын–Пружаны), 80 двароў, 581 жыхар, Свята-Троіцкая царква, нар. вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, піцейны дом.

У 1905 г. сяло налічвала 598 жыхароў, у 1911 г. – 638 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 93 двары, 532 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр Казішчанскага с/с, з 11.8.1959 г. да 19.7.1976 г. ў Яроміцкім с/с.

У 1940 г. вёска, 140 двароў, 680 жыхароў, працавалі пач. школа, хата-чытальня, магазін, сельсавет. На тэр. сельсавета было 11 населеных пунктаў, 338 двароў, 2013 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Казішча акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Каля вёскі ў баях з ням. акупантамі ў 1943 г. і пры яе вызваленні ў ліп. 1944 г. загінулі 12 воінаў Сав. Арміі і партызан брыгады імя Чапаева М. Усікаў. Пахаваны каля будынка былой школы (у 1965 устаноўлены абеліск). На могілках таксама пахаваны партызан атрада імя Чапаева І.А. Петруковіч, які загінуў у баі з ням.-фаш. акупантамі 13.6.1944 г. (у 1976 устаноўлена стэла).

У 1948 г. ў в. Казішча пабудаваны клуб і хата-чытальня, у 1950 г. створаны калгас імя Хрушчова (старшыня Б. Качан).

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 512 жыхароў, у 1970 г. – 386 жыхароў.

У 1999 г. 78 гаспадарак, 132 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуюць магазін, фельч.-акушэрскі пункт. Помнік архітэктуры – Свята-Троіцкая царква (сярэдзіна XIX ст.).



[spoiler=Каменка]
КАМЕНКА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 13 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст–Баранавічы), 65 км ад Брэста. Аўтадарогай звязана з Кобрынам. 41 гаспадарка, 66 жыхароў (2005).

У 1563 г. Каменнае – сяло ў Трокскім ваяв. ВКЛ, у Кобрынскай эканоміі, 8 валок зямлі, 6 гаспадарак.

У 1597 г. сяло ў складзе Лягатаўскага войтаўства той жа эканоміі, 8 валок зямлі, засценкі сяла налічвалі 11 маргоў зямлі; уладанне пані Крапіўніцкай на пажыццёвым праве адпаведна даніне вял. князя ВКЛ і караля Полынчы Стафана Баторыя (1533–86) і каралевы Ганны. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі сяла. Побач з Каменкай існаваў лес, 57 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, 2 двары, 14 жыхароў.

У 1890 г. вёска Каменка ў складзе Казішчанскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1161 &襶 дзес. зямлі (разам з урочышчамі Паддуб'е і Выдзерка).

У 1897 г. ў вёсцы 79 двароў, 518 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін, кузня, 3 ветраныя млыны, вінная крама.

У 1905 г. 516 жыхароў. У 1911 г. 494 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 56 двароў, 329 жыхароў.

У 1930-я г. дзейнічалі школа, чытальня, тэатральны гурток.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Казішчанскім с/с таго ж раёна, з 11.8.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 98 двароў, 517 жыхароў, мелася пач. школа.

У Вялiкую Айчынную вайну Каменка акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У вер. 1942 г. ням. акупантамі расстраляны 152 вяскоўцы і спалены 48 двароў. У 1979 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 262 жыхары, у 1970 г. – 233 жыхары.

У 1999 г. 48 гаспадарак, 76 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Працуе магазін.



[spoiler=Кастиницкая Береза]
БЯРОЗА-КАСЦІНСКАЯ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 15 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Камянец, Пружаны, Баранавічы. 13 гаспадарак, 18 жыхароў (2005).

У 1890 г. Бяроза-Касцінская – маёнтак Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., уладанне А. Лышчынскай, 232 &襵 дзес. зямлі.

У 1897 г. маёнтак налічваў 18 жыхароў, у 1905 г. – 57 жыхароў.

З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 8 двароў 47 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 11.8.1959 г. ў Казішчанскім с/с.

У 1940 г. хутар, 18 двароў, 92 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1999 г. было 17 гаспадарак, 30 жыхароў у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр — в. Бухавічы).


[spoiler=Луцевичи]
ЛУЦЭВІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 49 км ад Брэста. На шашы Брэст-Мінск. 133 гаспадаркі, 357 жыхароў (2005).

У 1890 г. Луцэвічы – вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 214 ½ дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 22 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі).

У 1897 г. ў вёсцы 48 двароў, 323 жыхары, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом; дом аховы № 16 на 14-й вярсце ад ст. Запруды–Кобрын налічваў 7 жыхароў.

У 1905 г. вёска, 335 жыхароў.

У 1911 г. вёска (415 жыхароў) і аднайменны дом каля шашы (5 жыхароў).

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 18 двароў 103 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 65 двароў 259 жыхароў, і б. фальварак Луцэвічы, 6 двароў, 30 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Луцэвічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1947 г. пабудаваны будынак пач. школы.

Паводле перапісу 1959 г. вёска налічвала 280 жыхароў, у 1970 г. – 300 жыхароў.

У 1999 г. 143 гаспадаркі, 387 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в. Імянін). Працуюць магазін, пач. школа.


[spoiler=Легаты]
ЛЯГАТЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, на паўд.-ўсх. беразе р. Шэўня (прыток Мухаўца). За 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Высокае. 118 гаспадарак, 307 жыхароў (2005).

У 1563 г. згадваюцца як с. Легатавічы.

У 1597 г. Лягаты – сяло, цэнтр Лягатаўскага войтаўства Кобрынскага староства, 31 валока зямлі, з якіх 1 валока вольная (была нададзена войту).

У 1724 г. сяло ў Кобрынскім ключы Брэсцкай эканоміі, 31 валока зямлі.

У 1757 г. паводле прывілея вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Аўгуста III Марыя і Францыск Астроўскія атрымалі ў сяле 3 валокі зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска Стрыгаўскай вол., 521 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: аколіца, 98 дзес. зямлі, і маёнтак, уладанне К. Кунаховіча, 366 ¾ дзес. зямлі. Маёнтак Лабачоў-Лягаты, уладанне Міцкевіча, налічваў 129 ½ дзес. зямлі.

У 1897 г. ў вёсцы (5 вёрст ад чыгункі Брэст–Бранск) 89 двароў, 534 жыхары, хлебазапасны магазін; у маёнтках: Лягаты – 40 жыхароў, Лягаты (Лабачова) – 13 жыхароў. У 1905 г. вёска, 628 жыхароў, і маёнтак, 31 жыхар.

У 1911 г. вёска налічвала 559 жыхароў; аднайменны маёнтак, уладанне Меланні Баркоўскай, 30 жыхароў; маёнтак Лабачова-Лягаты, уладанне Грудзінскага – 31 жыхар.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 71 двор, 402 жыхары, фальварак – 1 двор, 13 жыхароў.

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары Лягаты – 110 двароў, 528 жыхароў, і асада – 5 двароў, 70 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. створаны калгас імя К. Маркса.

Паводле перапісу 1959 г. ў Лягатах 501 жыхар, у 1970 г. – 365 жыхароў.

У 1999 г. 124 гаспадаркі, 296 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в. Імянін). Дзейнічае магазін.


[spoiler=Лесково]
ЛЯСКОВА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на Пн ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын-Высокае і Брэст-Баранавічы. 71 гаспадарка, 172 жыхары (2005).

У 1559 г. – маёнтак і сяло Ляскоўскае, у Кобрынскім пав., уладанне Рыгора і Фёдара Аглядовічаў.

Пад 1602 г. пазначаны маёнтак Ляскова.

У 1629 г. маёнтак, уладанне Ляскоўскіх, у Брэсцкім ваяв.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Ляскова – вёска ў Стрыгаўскай вол., 148 дзес. зямлі; аколіца, 66 ½ дзес. зямлі, і 3 маёнткі – уладанні: В. Ляскоўскага, 144 ½ дзес. зямлі; К. Стэфаноўскай, 121 дзес. зямлі; Франкоўскага, 145 ½ дзес. зямлі (маёнтак Ляскова-Лягаты).

У 1897 г. вёска – 42 двары, 279 жыхароў, хлебазапасны магазін; аколіца (вёска) – 10 двароў 65 жыхароў, 2 кузні, сталярная і калёсная майстэрні. Побач знаходзіліся 3 маёнткі Ляскова, адпаведна 17, 7 і 4 жыхары. Жылы дом Ляскова (Мелехава) пры ўрочышчы Мелехава налічваў 11 жыхароў.

У 1905 г. вёска (291 жыхар) і маёнтак (18 жыхароў).

У 1911 г. ў вёсцы 354 жыхары, у маёнтку (уладанне Вацлава Ляскоўскага) – 14 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 66 двароў, 374 жыхары; фальварак – 1 двор, 20 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска – 76 двароў, 450 жыхароў былы фальварак – 2 двары, 25 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну Ляскова акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. 445 жыхароў, у 1970 г. – 362 жыхары.

У 1999 г. 90 гаспадарак, 215 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы).

На зах. ускраіне вёскі пахаваны рус. воіны, якія загінулі на Кобрыншчыне 13.7.1812 г. ў баях з напалеонаўскімі войскамі. У 1986 г. на магіле насыпаны курган і ўстаноўлена стэла.

[spoiler=Малые Лепесы]
МАЛЫЯ ЛЕПЯСЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 50 км ад Брэста. Каля шашы Кобрын-Баранавічы. 16 гаспадарак, 28 жыхароў (2005).

У 1890 г. Лепясы Малыя – пасёлак у Стрыгаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 85 ½ дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска (за 2 вярсты ад чыгункі Брэст– Бранск і р. Мухавец), 9 двароў, 67 жыхароў.

У 1905 г. 71 жыхар, у 1911 г. 92 жыхары.

У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 12 дамоў, 74 жыхары.

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Лепясоўскім, з 30.10.1959 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 18 двароў, 74 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1948 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг».

Паводле перапісу 1959 г. Малыя Лепясы налічвалі 97 жыхароў, у 1970 г. – 77 жыхароў. Размяшчалася праўленне калгаса.

У 1999 г. 15 гаспадарак, 30 жыхароў, у складзе калгаса «Кобрынскі» (цэнтр – в. Імянін).


[spoiler=Минянка]
МІНЯНКА – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Баранавічы. 66 гаспадарак, 150 жыхароў (2005).

У 1599 г. ўпамінанне Мінянкі напэўна рэчкі.

У 1890 г. Мінянка – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 290 ½ дзес. зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны пасёлак, 7 ½ дзес. зямлі (розныя ўладальнікі).

У 1897 г. вёска, 44 двары, 290 жыхароў меліся хлебазапасны магазін, кузня.

У 1905 г. 352 жыхары, у 1911 г. 445 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 34 дамы, 172 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары, 69 двароў, 246 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. 42 гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Куйбышава.

Паводле перапісу 1959 г. Мінянка налічвала 239 жыхароў, у 1970 г. – 230 жыхароў, на яе тэрыторыі размяшчалася праўленне калгаса.

У 1999 г. вёска, 83 гаспадаркі, 180 жыхароў, цэнтр калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»). Дзейнічаюць магазін, клуб, дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, б-ка, сярэдняя школа, аддз. сувязі.


[spoiler=Подлесье]
ПАДАЛЕССЕ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 11 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 55 км ад Брэста. Каля шашы Брэст–Мінск. 29 гаспадарак, 67 жыхароў (2005).

У 1599 г. ўпамінаецца с. Падалескае.

У 1890 г. Падалессе – вёска, 127 ½ дзес. зямлі (разам з в. Плянта), пасёлак (19 дзес. зямлі) і аколіца (178 дзес. зямлі), у Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. ў вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня.

У 1905 г. 176 жыхароў.

У 1911 г. вёска і сядзіба Падалессе, 194 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Падалескай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 32 дамы, 176 жыхароў.

У 1931 г. на тэр. гміны 86 населеных пунктаў 7040 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары, 51 двор, 157 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. вёска Падалессе налічвала 183 жыхары, у 1970 г. – 152 жыхары.

У 1999 г. 31 гаспадарка, 78 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы).


[spoiler=Плащины]
ПЛАШЧЫНЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля р. Дахлоўка (прыток Мухаўца). За 22 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 66 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Брэст–Мінск і далей па аўтадарозе Яромічы–Рэчыца. 1 гаспадарка, 1 жыхар (1999).

У 1897 г. Плашчыны (Баршчы) – вёска ў Казішчанскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 12 двароў 94 жыхары; 60 дзес. зямлі (1890).

У 1905 г. ў вёсцы 98 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 19 дамоў, 86 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска налічвала 17 двароў, 99 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. Плашчыны – хутары, 47 жыхароў, у 1970 г. – вёска, 40 жыхароў.


[spoiler=Речица]
РЭЧЫЦА – вёска ў Бухавіцкім с/с, каля канала Мухавец. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 65 км ад Брэста. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005).

У 1563 і 1597 гг. упамінаецца р. Рэчыца.

У 1668 г. Рэчыца – сяло Палескага ключа Кобрынскай эканоміі, 28 валок зямлі; з 1664 г. знаходзілася ва ўладанні Дзівінскага касцёла.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1897 г. вёска ў Казішчанскай вол., 12 двароў, 79 жыхароў; 81 дзес. зямлі (на 1890).

У 1905 г. вёска налічвала 79 жыхароў.

У 1911 г. 102 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; аколіца – 17 двароў, 91 жыхар.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. вёска, 41 двор, 109 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну ў вер. 1942 г. ням.-фаш. акупантамі спалены 33 жыхары разам з вёскай (45 двароў). У 1965 г. на гэтым месцы ўстаноўлены помнік, які таксама ўшаноўвае памяць партызан брыгады імя Чапаева (базіравалася ў раёне вёскі). У гады Вял. Айч. вайны ў лесе, непадалёку ад в. Рэчыца, падпольшчыкі стварылі харч. базу для нар. мсціўцаў.

Пасля вайны вёска адрадзілася.

У 1950 г. арганізаваны калгас імя Панамарэнкі (старшыня Ц. Анішчук).

Паводле перапісу 1959 г. Рэчыца налічвала 109 жыхароў, у 1970 г. – 85 жыхароў.

У 1999 г. 8 гаспадарак, 10 жыхароў, на тэр. аблсельгасбуда.


[spoiler=Стрии]
СТРЫІ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 16 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын–Высокае і Кобрын–Баранавічы. 68 гаспадарак, 78 жыхароў (2005).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як сяленне ў Трокскім, затым Берасцейскім ваяводствах ВКЛ.

У 1563 г. Стрыевічы – сяло Астрамецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 27 валок зямлі, з якіх 2 вольныя, асочніцкія; 27 гаспадарак.

У 1597 г. сяло Стрыева (Стрыі) на тэр. Лягатаўскага войтаўства, каля р. Рэчыца, меўся млын, у млынара 20 маргоў зямлі, у сяле – 2 валокі зямлі. Сяло Стрыевічы Астрамецкага войтаўства налічвала 27 валок зямлі і знаходзілася ва ўладанні З. Газельфа.

У 1741 г. сяло Стрыі ў Кобрынскай эканоміі.

У 1795 г. вёска, 1 гаспадарка, 5 жыхароў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска, 63 ¼ дзес. зямлі, і фальварак, уладанне М. Ховена, 2772 дзес. зямлі (разам з маёнткам Плянта); у Падалескай вол.

У 1897 г. ў вёсцы 73 двары, 322 жыхары, меліся хлебазапасны магазін, кузня, у маёнтку – 34 жыхары.

У 1905 г. вёска налічвала 470 жыхароў маёнтак – 17 жыхароў.

У 1911 г. вёска (553 жыхары) і аднайменны фальварак (49 жыхароў).

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска – 57 двароў, 270 жыхароў, і калонія – 7 двароў, 55 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Засімскім, з 16.7.1954 г. ў Яроміцкім, з 19.7. 1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. хутары – 107 двароў, 494 жыхары, і былы фальварак – 10 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы Стрыі 396 жыхароў, у 1970 г. – 284 жыхары.

У 1999 г. 70 гаспадарак, 190 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскі»; цэнтр – в. Мінянка). Працуе бібліятэка.


[spoiler=Еромичи]
ЯРОМІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 12 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 58 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Івацэвічы. 263 гаспадаркі, 682 жыхары (2005).

У 1599 г. ўпамінаюцца Ерамічы.

У 1886 г. Яромічы – вёска Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 11 двароў 131 жыхар, 201 дзес. зямлі (на 1890); меліся Падалескае валасное праўленне, школа, царква, сінагога.

У 1897 г. 29 двароў, 174 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, Падалескае нар. вучылішча, у якім у 1889/90 навуч. годзе займаліся 64 хлопчыкі, у 1892–93 гг. – 63 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі, у 1905– 06 гг. – 69 хлопчыкаў, 9 дзяўчынак.

У 1911 г. 276 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 30 дамоў, 129 жыхароў.

У 1905 г. 178 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр сельсавета тых жа раёна і вобласці, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім с/с.

У 1940 г. ў в. Яромічы 60 двароў, 188 жыхароў, дзейнічалі МТС, няпоўная сярэдняя школа, сельпо, магазін, хата-чытальня, аддз. сувязі, амбулаторыя, сельсавет (меўся тэлефон). У склад Яроміцкага с/с уваходзілі 23 населеныя пункты, 2967 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 30 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Свабода» (старшыня Р. М. Давыдзюк).

Паводле перапісу 1959 г. Яромічы налічвалі 206 жыхароў, у 1970 г. – 321 жыхара.

У 1999 г. 271 гаспадарка, 840 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (з 2004 СВК «Пакроўскі»; цэнтр – в. Бухавічы). Ёсць магазін, дзіцячы сад, б-ка, амбулаторыя.

Помнік архітэктуры – Свята-Міхайлаўская царква.


[spoiler=Евсимовичи]
ЯЎСІМАВІЧЫ – вёска ў Бухавіцкім с/с, за 14 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 96 гаспадарак, 230 жыхароў (2005).

У 1707 г. згадваецца с. Яўхімавічы.

У 1897 г. Яўсімавічы – вёска ў Падалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 58 двароў, 393 жыхары, дзейнічалі хлебазапасны магазін, кузня; 380 дзес. зямлі (на 1890). Побач знаходзілася аколіца Яўсімавічы (Жукаўцы), 204 дзес. зямлі (на 1890, розныя ўладальнікі).

У 1905 г. ў вёсцы 447 жыхароў.

У 1911 г. 493 жыхары.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 36 дамоў, 187 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., 12.10.1940 г. у Яроміцкім, з 19.7.1976 г. ў Бухавіцкім сельсаветах.

У 1940 г. Яўсімавічы налічвалі 63 двары, 298 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. 290 жыхароў, у 1970 г. – 275 жыхароў.

У 1999 г. вёска, 93 гаспадаркі, 226 жыхароў, у складзе калгаса «Звязда» (з 2004 СВК «Мінянскія цэнтр – в. Мінянка).