Программа Международной культурной акции “Жывая спадчына, повязь часоў”
Представляем читателям сайта программу международной культурной акции “Жывая спадчына, повязь часоў”, которая пройдет в Кобрине в рамках Дней Европейского наследия.
КІНАТЭАТР “РАДУГА”
9-15 верасня - тэатралізаваная праграма “Марысіны забаўлянкі” з паказам першага анімацыйнага поўнаметражнага фільма пад назвай “Прыгоды Несцеркі”.
23-29 верасня – паказ мастацкага фільма “Сляды Апосталаў” (Беларусьфільм) .
ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА
28 верасня - 11.00 - Дзень беларускай казкі “Казка родная, народная”:
- прэзентацыя кніжнай выставы “Да нас у госці казка завітала”;
- выступленне лялечнага тэатра: беларуская народная казка “Легкі хлеб”;
- віктарына-эстафета па беларускім народным казкам “Казкі водзяць карагод”;
- конкурс дзіцячых малюнкаў “Казачныя акварэлькі”.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА
29 верасня – 14.00 - Свята беларускай мовы “Душа народа – у роднымслове”:
- адкрыты прагляд літаратуры “Беларусь і культурная Памяць Еўропы”;
- выступленне літаратурна-паэтычнай групы “Ён любіў усе колеры жыцця” (да 100 годдзя з дня нараджэння С.Грахоўскага);
- творчая сустрэча з паэтамі Кобрыншчыны “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай”;
- прэзентацыя сайта “Жывая спадчына Беларусі”.
ПАРК ІМЯ А.В.СУВОРАВА, ДЗІЦЯЧЫ ЗАБАЎЛЯЛЬНЫ ЦЭНТР "КЕША"
28-29 верасня - “Бабулін куфэрак” – гульнёвыя праграмы для дзяцей.
УК «КОБРЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ ІМЯ А.В.СУВОРАВА»
28-29 верасня - выстава кніг “Гартаем мудрасці старонкі” (з фондаў Кобрынскага ваенна-гістарычнага і Брэсцкага абласнога краязнаўчага музеяў);
- фотавыстава “Гістарычная спадчына Кобрыншчыны”.
КОБРЫНСКІ ПАЛАЦ КУЛЬТУРЫ
28 верасня - 17.00 - свята “Спадчына мая”:
Вестыбюль
- выставы дажыначных вянкоў, кампазіцый, караваеў “Дажыначная песня”;
- абрад замесу каравая “Караваю, мой раю” з удзелам фальклорнага калектыву вёскі Акцябр. Дэгустацыя караваяў;
- абрад вяночкі “Завівайце, дзяўчаты вяночкі” з удзелам фальклорнага калектыву вёскі Дзівін.
Выставачная зала
- “Запрашае Кобрынская карчма” - дэгустацыя і продаж мясцовых прысмакаў і напояў (медавуха, збіцень і інш.);
- “Смачна есці!” - прэзентацыя-конкурс базавых рэгіянальных страў турысцкай дэстынацыі “Муховэцька Кумора” (аграсядзібы Кобрыншчыны);
- “Грай, гармонік, скрыпка, грай!” – імправізаваныя найгрышы;
- сюжэтна-гульнёвая праграма “Каля нашай хаты” з удзелам народнага тэатра песні, музыкі і гульні “Крынічка”.
Вестыбюль, другі паверх
- прэзентацыя-выстава кобрынскіх ручнікоў і прадметаў хатняга побыту “З бабулінага куфра” (з фондаў Кобрынскага музея).
Глядзельная зала
- тэатралізаваная канцэртная праграма “Сёння ў нашай хаце свята” з удзелам творчых калектываў “Хутар” і “Маланка” (Польшча), “Крынічка” і “Бурштын” (Беларусь).
Н. Жук, Кобринский РИК