Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Новости | Полезности | Сярэдняя зарплата ў Польшчы дасягнула 1348 даляраў

Сярэдняя зарплата ў Польшчы дасягнула 1348 даляраў

У лютым сярэдні паляк зарабляў ужо 3033 злотых. У злотых гэта на 11 % болей, чым у сьнежні. Але падзеньне даляра яшчэ прымножыла памер заробку ў даляравым эквіваленце. Тры месяцы таму за адзін даляр давалі 2,55 злотага, цяпер ужо — усяго 2,25.

Нягледзячы на трывожныя прыкметы спаду ў амэрыканскай эканоміцы, краіны Цэнтральнай Эўропы па-ранейшаму растуць як на дражджах. Тэмпы росту ў пераліку на год у Польшчы складаюць 6,5 %, а ў Літве — цэлыя 8.

Прыход да ўлады ў Польшчы, найбольшым рынку Цэнтральнай Эўропы, ураду Грамадзянскай плятформы і Сялянскай Партыі, складзенага зь лібэралаў і аграрнікаў, таксама натхніў бізнэс аптымізмам.

Праўда, у паяднаньні з ростам сусьветных цэнаў на нафту і, адпаведна, сельгаспрадукты (перапрацоўка іх на этанол прывязала цэны на іх да цэнаў на энэрганосьбіты) бурны эканамічны рост правакуе інфляцыю. Нягледзячы на прывязку літа да эўра і стабільны курс злотага, спажывецкія цэны растуць у Польшчы ў тэмпе 3,4 % за год, у Літве — нават вышэй за 10 %.

Для параўнаньня: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала 340 даляраў, інфляцыя ў студзені-лютым у пераліку на гадавы паказчык — каля 12 %, дэкляраваныя тэмпы росту ВУП — 9,9 %.

Пры ўрадзе лібэралаў заробкі растуць рэкорднымі тэмпамі.