Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Онисковичский сельский совет, Кобринский район

Онисковичский сельский совет, Кобринский район

ОНИСКОВИЧСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 6-12-35
Секретарь - 6-12-36

Бухгалтерия - 6-13-10

Дом социальных услуг д. Челищевичи - 6-13-37


Почтовый индекс - 225884


ПРОСМОТРЕТЬ ВСЕ ИНДЕКСЫ КОБРИНСКОГО РАЙОНА


КАРТА КИСЕЛЕВЕЦКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ ОНИСКОВИЧИ:

Деревня Онисковичи, центр Онисковичского сельсовета, находиться в 34 км от города Кобрина, в 8 км от железнодорожной станции Городец, и в 78 км от областного центра Бреста.

На 2005 год влючала в себя 79 дворов с 197 жителями.

Первое упоминание в 16 столетии, как Углы Угловского войтовства, Кобринской экономии Великого Княжества Литовского.

1563 год - село находиться среди болот, 17 дворов.

1795 год - в составе Российской империи Кобринского повета.

1890 год - деревня Углы включала в себя 8 поселков - Онисковичи, Ващевичи, Выгода, Дашевичи, Дубины, Мелянкова, Совпли, Старадубцы. Находиться в составе Городецкой волости.

1897 год - деревня Углы (Онисковичи) имеет 44 двора, 251 жителей, хлебный магазин.

1905 год - в Онисковичах 321 житель.

1915 г. - деревня оккупирована кайзеровскими войсками Германии.

1919 г. - деревню заняли польские войска.

1921 год - в деревне 70 дворов, 394 жителя, работает школа. Находиться в составе Польши, Городецкой гмины, Кобринского повета.

1939 год - в составе БССР, с 15.1.1940 г. входит в состав Антопольского района Брестской области.

12.10.1940 г. - центр Онисковичского сельсовета. Входит 13 деревень, 87 хуторов, 2214 жителей. В самой деревне Онисковичи в то время насчитывалось 64 двора, 454 жителя, начальная школа, кооперативный магазинчик, сельсовет.

1949 г. - Организован колхоз им. Александра Невского.

1970 г. - в деревне 292 жителя.

1999 год - в деревне Онисковичи Кобринского района 239 жителей, 86 дворов. Находится в составе колхоза имени Кирова.

С 2004 года ОАО "Онисковичи" (центр д. Дубины).

На территории деревни Дом культуры, библиотека, фельдшерско-акушерский пункт, средняя школа.


СПРАВКА И ИСТОРИЯ ПО ДЕРЕВНЯМ, ВХОДЯЩИМ В ОНИСКОВИЧСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ


[spoiler=Выгода]
ВЫГОДА – вёска ў Аніскавіцкім с/с, на Дняпроўска-Бугскім канале. За 32 км на ПдУ ад г. Кобрын, 8 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 76 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын-Лунінец і далей на пароме. 12 гаспадарак, 24 жыхары (2005).

У 1890 г. Выгода – пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Разам з 7 іншымі пасёлкамі ў вёсцы Выгода налічвала 1130 дзес. зямлі. Побач знаходзліся аднайменны маёнтак, уладанне П. Штэра; пасёлкі Камень-Каралеўскі, Франопаль і Выгода – 140 дзес. зямлі (розныя ўладальнікі).

У 1897 г. Вуглы (Выгода) – вёска, 20 двароў, 133 жыхары, піцейны дом.

У 1905 г. вёска Выгода (145 жыхароў) і казённы плот Выгода (15 жыхароў).

З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 12 двароў 56 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 133 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. 15 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Крупскай (старшыня А. Дубіна).

Паводле перапісу 1970 г. 84 жыхары. У 1999 г. ў вёсцы 15 гаспадарак, 33 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).

Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну М. П. Леановіча (быў камісарам партыз. брыгады імя Чапаева).



[spoiler=Великовичи]
ВЯЛІЧКАВІЧЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 32 км на ПдУ ад г. Кобрын, 12 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 76 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Балата. 8 гаспадарак, 12 жыхароў (2005).

У 1890 г. Вялічкавічы – пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Разам з іншымі пасёлкамі ў вёсцы налічвалася 383 ½ дзес. зямлі.

У 1897 г. – вёска, 12 двароў, 79 жыхароў.

З 1915 г. Вялічкавічы акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 17 двароў, 84 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 74 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1970 г. 47 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 9 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Доброе]
ДОБРАЕ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 39 км на ПдУ ад г. Кобрын, 19 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 83 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхава-Балоты. За 3 км на ПдЗ ад вёскі ўрочышча Воўчыя Ямы. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2005).

У 1563 г. Добрае – урочышча-востраў с. Чалішчавічы ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ.

Пад 1577 г. маёнтак Добрынскі пазначаны ў вопісе дакументаў Віленскага цэнтр. архіва.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Добрэ – пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол., 78 жыхароў (1885). Разам з іншымі пасёлкамі вёска налічвала 383 ½ дзес. зямлі.

У 1897 г. вёска, 15 двароў, 88 жыхароў у 1905 г. – 89 жыхароў, у 1911 г. – 129 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 17 двароў, 87 жыхароў.

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска налічвала 84 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 76 жыхароў, у 1970 г. – 32 жыхары.

У 1999 г. вёска, 1 гаспадарка, 2 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Дубины]
ДУБІНЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, каля Арэхаўскага канала. За 33 км на ПдУ ад г. Кобрын, 14 км ад чыг. ст. Антопаль (на лініі Брэст-Баранавічы), 79 км ад Брэста. Аўтадарогай Арэхаўскі-Балоты звязана з Кобрынам. 47 гаспадарак, 121 жыхар (2005).

Упершыню згадваецца ў 1546 г. як урочышча Дубавое ў складзе Чалішчавіч і Вуглоў.

У 1890 г. Дубіны – пасёлак у складзе в. Вуглы Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1130 дзес. зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі в. Вуглы), 57 жыхароў (1885).

У 1897 г. вёска Вуглы (Дубіны), 8 двароў, 76 жыхароў. У 1905 г. было 160 жыхароў, у 1911 г. – 203 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Полыдчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 двароў, 40 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 32 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну Дубіны акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Маладая гвардыя». У 1965 г. на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у цэнтры вёскі ўстаноўлены абеліск.

Паводле перапісу 1959 г. налічвалася 148 жыхароў, у 1970 г. – 180 жыхароў.

У 1999 г. ў в. Дубіны 51 гаспадарка, 126 жыхароў, цэнтр калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»). Дзейнічаюць магазін, фельч.-акушэрскі пункт.



[spoiler=Жуки]
ЖУКІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 31 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Арэхава–Балоты. 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2005).

Упершыню згадваюцца ў 1563 г. як Жукавая Навінка ў складзе с. Чалішчавічы.

У 1885 г. Жукі – вёска ў Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 162 жыхары.

У 1897 г. 21 двор, 137 жыхароў. Побач знаходзіліся 2 выселкі: Жукі (Разлом, Вялікі Лес), 2 двары, 15 жыхароў; Жукі (Прожар), 1 двор, 7 жыхароў.

У 1911 г. ў вёсцы 292 жыхары. Ва ўрочышчы Разлом–Вялікі Лес знаходзіўся хутар, уладанне Івана і Апанаса Кулікоў, 18 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 26 двароў, 139 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы 158 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1950 г. арганізаваны калгас імя Краіны Саветаў (старшыня В. Я. Дывінец).

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 163 жыхары, у 1970 г. – 82 жыхары.

У 1999 г. 12 гаспадарак, 18 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Заболотье]
ЗАБАЛАЦЦЕ – вёскаў Аніскавіцкім с/с, за 31 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхава-Балоты. 10 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).

У 1890 г. Забалацце – пасёлаку складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 383 ½ дзес. зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі вёскі).

У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Забалацце), 9 двароў, 63 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 15 двароў, 79 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 77 жыхароў У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 87 жыхароў, у 1970 г. – 74 жыхары.

У 1999 г. 15 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Залески]
ЗАЛЕСКІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 29 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 75 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей па аўтадарозе Арэхаўскі-Кісялёўцы. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2005).

У 1563 г. Залессе – урочышча-востраў с. Чалішчавічы Кобрынскай эканоміі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Залескі – пасёлак у складзе в. Чалішчавічы Гарадзецкай вол., 383 ½ дзес. зямлі (разам з 3 іншымі пасёлкамі в. Чалішчавічы).

У 1897 г. вёска Чалішчавічы (Заліскі), 11 двароў, 67 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 11 двароў, 54 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска налічвала 61 жыхара.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў Залесках 63 жыхары, у 1970 г. – 55 жыхароў.

У 1999 г. ў вёсцы 10 гаспадарак, 21 жыхар, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).

У в. Залескі нарадзіўся К. У. Тунчык, механік-вадзіцель баявой машыны пяхоты ў Афганістане, які загінуў 12.7.1987 г. ў баі пад г. Кандагар.



[spoiler=Мелянкова]
МЕЛЯНКОВА – вёска ў Аніскавіцкім с/с, на паўд.-зах. беразе Арэхаўскага канала. За 35 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 81 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі-Балоты. 45 гаспадарак, 87 жыхароў (2005).

У 1563 г. Меленткова – урочышча-востраў с. Вуглы Вуглоўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі.

У 1890 г. Мелянкова – пасёлак у складзе в. Вуглы, 1130 дзес. зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі вёскі), у Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.

У 1897 г. Вуглы (Мелянкова) – вёска, 55 двароў, 316 жыхароў.

У 1905 г. 382 жыхары, у 1911 г. 374 жыхары.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 61 дом, 279 жыхароў.

У 1930-я г. працавала школа, у якой праводзіліся нядзельныя чытанні.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы 388 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

У 1949 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна» (старшыня М. Крываль).

Паводле перапісу 1959 г. вёска Мелянкова налічвала 346 жыхароў, у 1970 г. – 246 жыхароў.

У 1999 г. 55 гаспадарак, 119 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Совпли]
СОЎПЛІ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 36 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст–Гомель), 80 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2005).

У 1563 г. Сабалёвая Навінка – урочышча с. Вуглы.

У 1885 г. Соўплі – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 77 жыхароў.

У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы (1130 дзес. зямлі разам з 7 іншымі пасёлкамі) тых жа воласці і павета.

У 1905 г. вёска, 132 жыхары.

У 1911 г. 121 жыхар.

З 1921 г. вёскаў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 15 дамоў, 89 жыхароў.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 124 жыхары.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захоцнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. арганізаваны калгас «12 Сакавіка» (старшыня В. Соўпель).

Паводле перапісу 1959 г. Соўплі налічвалі 92 жыхары, у 1970 г. – 56 жыхароў.

У 1999 г. 8 гаспадарак, 28 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Стародубцы]
СТАРАДУБЦЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 37 км на ПдУ ад г. Кобрын, 11 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 81 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Гарадзец і далей па шашы Кобрын–Лунінец. 29 гаспадарак, 49 жыхароў (2005).

У 1563 г. Стары Дуб – урочышча с. Вуглы.

У 1885 г. Старадубцы – вёска Гарадзецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 172 жыхары.

У 1890 г. пасёлак у складзе в. Вуглы тых жа воласці і павета, 1130 дзес. зямлі (разам з 7 іншымі пасёлкамі).

У 1897 г. вёска Вуглы (Старадубцы), 28 двароў, 177 жыхароў.

У 1905 г. вёска, 218 жыхароў.

У 1911 г. 240 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 34 дамы, 183 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. 231 жыхар.

У Вялiкую Айчынную вайну Старадубцы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Новы мір» (26 гаспадарак; старшыня І.А.Нінінчук).

Паводле перапісу 1959 г. 216 жыхароў, у 1970 г. – 172 жыхары.

У 1999 г. 36 гаспадарак, 63 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).



[spoiler=Чалещавичи]
ЧАЛІШЧАВІЧЫ – вёска ў Аніскавіцкім с/с, за 30 км на ПдУ ад г. Кобрын, 10 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст– Гомель), 74 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Арэхаўскі–Балоты. 24 гаспадаркі, 53 жыхары (2005).

У 1546 г. згадваецца с. Чалішчавіцкае.

У 1563 г. Чалішчавічы – сяло Вугольскага войтаўства Кобрынскай эканоміі, 14 валок зямлі, 9 гаспадарак. Сяло знахо дзілася сярод балот і забалочаных месц, валокі даваліся сялянам астраўкамі па ўрочышчах ці «рэзанымі» валокамі. Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі.

У 1747 г. маёнтак Чалішчавічы, у Гарадзёцкім ключы Кобрынскай эканоміі.

У 1786 г. сяло ў Брэсцкай эканоміі, 15 валок зямлі.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска (складалася з 4 пасёлкаў: Забалацце, Вялічкавічы, Залескі і Добрае), 383 ½ дзес. зямлі, 376 жыхароў (1885), у Гарадзецкай вол.

У 1897 г. існавалі: выселак Чалішчавічы (Ляйцова), 5 жыхароў, дзейнічаў ветраны млын, і в. Чалішчавічы (Востра, Уміца, Пацы, Гальчыцы, Берынусы), 37 двароў, 239 жыхароў, працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 г. ў вёсцы 418 жыхароў У 1911 г. было 411 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 49 дамоў, 228 жыхароў.

У 1930-я г. працавалі школа, вячэрнія курсы, праводзіліся нядзельныя чытанні.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Аніскавіцкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. ў вёсцы 277 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

Паводле перапісу 1959 г. ў Чалішчавічах 202 жыхары, у 1970 г. – 176 жыхароў.

У 1999 г. 34 гаспадаркі, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (з 2004 ААТ «Аніскавічы»; цэнтр – в. Дубіны).