Главная | Справочник Кобрина | Аквапарк | Ледовый | Новости
Инфо | Сведения о Кобрине | Сельсоветы Кобринского района | Новоселковский сельский совет, Кобринский район

Новоселковский сельский совет, Кобринский район

НОВОСЕЛКОВСКИЙ СЕЛЬСКИЙ СОВЕТ, КОБРИНСИЙ РАЙОН

Телефоны:

Председатель - (+375 1642) 5-12-35
Факс 5-11-00
Секретарь - 5-12-36

Столовая - 5-12-79

Магазин продовольственный 5-12-43

Отделение связи 5-12-31


Школа
Директор 5-12-38
Учительская 5-12-48


Детский сад 5-12-71

Амбулатория 5-12-21

Аптека - 5-12-39
Больница - 5-12-17
Ветеринарный участок - 5-13-61


Почтовый индекс - 225864


ПРОСМОТРЕТЬ ВСЕ ИНДЕКСЫ КОБРИНСКОГО РАЙОНА


КАРТА КИСЕЛЕВЕЦКОГО СЕЛЬСОВЕТА, КОБРИНСКОГО РАЙОНА





ИЗ ИСТОРИИ ДЕРЕВНИ НОВОСЕЛКИ:

Деревня Новоселки, центр Новоселковского сельсовета, находиться в25 км от города Кобрина и в 71 км от областного города Бреста.
На 2005 год в деревне 372 двора и 819 жителей.

1563 г. упоминание новоселковских бояр.

1567 г. - Новоселки находятся во владении С. Стахорского, в территории Брестского повета.

1747 г. - поместье во владении Я. Стахорского.

1886 г. - Новоселки входят в Верхолесскую волость, насчитывает 50 дворов и 465 жителей, есть местное управление, Михайловская церковь (сохранилась до нашего времени), ветряная мельница, питной дом. В 3 верстах от деревни был стеклянный завод Повлополь.

1890 г. - в село Новоселки входят поселки Крупчицы, Хомяняты, Волынцы, Бурды, Заграбы и Ящуки (Первое Новоселковское сельское товарищество).

1897 г. - в составе села 6 поселков, 107 дворов, 665 жителей. Есть церковь, церковно-приходская школа, хлебный магазин, врачебный приемный покой, мелкая крама, ветренная мельница, питной дом.

На 1905 г. в селе Новоселки 820 жителей, а в поместье рядом 42 жителя.

1911 г. - 1046 жителей, в поместье осталось 11 жителей.

С 1921 г. - входит в состав Польши, центр Новоселковскй гмины Кобринского повета Полесского воеводства.242 дома, 1205 жителей. На территории гмины 58 населенных пунктор, 8246 жителей.

1930 г. - в деревне есть школа и вечерние курсы.

3 августа 1933 года селяне деревень участовали в походе против помещиков Молочевских (д. Бульково, Жабинковский район). Они хотели принудить их выплатить зароботок сезонным рабочим, разгромили несколько усадеб и атаковали полицейский участок в д. Новоселки. С Бреста прибыли для подавления востания солдаты и отряды полиции. В память этого события в 1967 году в деревне установлен обелиск.

С 1939 года входит в состав БССР, Дивинского района, Брестской области.

С 12.10.1940 г. - центр Новоселковского сельского совета.

1940 г. - в деревне 286 дворов, 1409 жителей, есть средняя неполная школа, сельпо, отделение связи, медпункт, ветеринарный пункт, зернохранилище. На территории сельсовена 5 населенных пунктов, 668 дворов, 3309 жителей.

1948 г. - начало строительства клуба, организован колхоз им. Ленина (объединял 14 бригад). Колхоз стал первым в Дивинском районе при председателе И.А. Никончуке.

1959 год - 1194 жителя.

1970 г. - 1156 жителей.

1999 год - 400 дворов, 926 жителей, Новоселки являются центром колхоза "Знамя Ленина". 2 магазина, больница, амбулатория, аптека, Дом культуры, библиотека, средняя школа (при ней есть музей), детский сад, фельдшерско-акушерский пункт, ветучасток, почта, быт. комбинат.

Памятник архитектуры в Новоселках - Михайловская церковь (19 столетие).


ИСТОРИЯ ДЕРЕВЕНЬ, ВХОДЯЩИХ В СОСТАВ НОВОСЕЛКОВСКОГО СЕЛЬСОВЕТА КОБРИНСКОГО РАЙОНА:


[spoiler=Ольховка]
АЛЬХОЎКА (мясц. назва Ольхіўка) – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 62 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па шашы Кобрын–Макраны. 52 гаспадаркі, 137 жыхароў (2005).

У 1897 г. Альхоўка – вёска Верхалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 19 двароў, 190 жыхароў, 368 &襵 дзес. зямлі (на 1890).

У 1905 г. было 238 жыхароў.

З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; 12 двароў, 73 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не, з 12.10.1940 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 85 двароў, 155 жыхароў, пач. школа.

У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 40 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Калініна.

У 1970 г. 201 жыхар.

У 1999 г. 60 гаспадарак, 145 жыхароў, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтр – в. Верхалессе). Працуе магазін.



[spoiler=Бельск]
БЕЛЬСК — вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 75 км ад Брэста. 314 гаспадарак, 739 жыхароў (2005).

У сярэдзіне XVI ст. Бельск – маёнтак Брэсцкага пав. ВКЛ. Адпаведна ваеннаму перапісу 1567 г. ўладальнікамі маёнтка з'яўляліся Багдан Панкевіч і яго сын.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. Бельск – вёска Верхалескай вол.; разам з пас. Паджылле налічвала 633 &襵 дзес. зямлі. Побач з вёскай знаходзіліся 3 аднайменныя маёнткі; уладанні Сіміліцыяна Бельскага (319 дзес. зямлі), Станіслава Бельскага (1623 &襵 дзес. зямлі) і Паўла Скібнеўскага (316 дзес. зямлі).

У 1897 г. ў вёсцы 61 двор, 363 жыхары, меўся хлебазапасны магазін. Каля вёскі існавалі ўжо 5 маёнткаў Бельск, з якіх уладанне Скібнеўскага налічвала 2 двары, 10 жыхароў. Астатнія маёнткі належалі Бельскім: Рыгору (5 жыхароў), Іасафату (5 жыхароў), Сіміліцыяну (9 жыхароў), нашчадкам іншых Бельскіх (3 двары, 28 жыхароў, ветраны млын). Забудова 3 маёнткаў размяшчалася смежна з вясковымі будынкамі.

У 1905 г. ў вёсцы было 657 жыхароў, у маёнтку – 56 жыхароў.

З 1915 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. Бельск у складзе Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польшчы; вёска – 117 двароў, 670 жыхароў; фальварак – 3 двары, 21 жыхар.

У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа, вячэрнія курсы для дарослых, чытальня.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Навасёлкаўскім с/с таго ж раёна і вобласці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. 221 двор, 1123 жыхары, мелася пач. школа, арганізавана т-ва па сумеснай апрацоўцы зямлі.

15.3.1940 г. Дзівінскі райком КП (б)Б прыняў пастанову аб падтрымцы сялян у справе арганізацыі калект. гаспадаркі.

У Вялiкую Айчынную вайну Бельск акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. За 3 км на ПдУ ад вёскі 24- 25.3.1944 г. ў баі з ворагам загінулі 20 сав. воінаў і 1 партызан атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя Сталіна (у 1946 устаноўлены абеліск). За гады вайны ў барацьбе з ням.-фаш. акупантамі загінулі 9 вяскоўцаў. На ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі ў 1979 г. ўстаноўлены помнік.

У 1949 г. 50 вясковых гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «За радзіму» (старшыня П. Крачка).

У 1970 г. было 1113 жыхароў.

У 1999 г. 338 гаспадарак, 803 жыхары, цэнтр калгаса «За радзіму». На тэр. вёскі ёсць базавая школа, дзіцячы сад, б-ка, магазін, Дом культуры, фельч.-акушэрскі пункт.



[spoiler=Верхолесье]
ВЕРХАЛЕССЕ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. 165 гаспадарак, 429 жыхароў (2005).

У 1668 г. Верхалессе – сяло Палескага ключа Брэсцкай эканоміі, 24 валокі зямлі, з якіх 18 аселых (17 гаспадарак).

У 1682 г. сяло ў Чарнянскім войтаўстве таго ж ключа, 24 валокі зямлі, з якіх на чыншу 8 валок, на уніяцкую царкву прыходзіліся 2 валокі (вольныя), у войта – 2 валокі (вольныя). Інвентар адзначаў дрэнную якасць зямлі («злы грунт»).

У 1789 г. вёска ў Астроўскім ключы той жа эканоміі, 24 гаспадаркі, 120 жыхароў, дзейнічалі карчма, бровар.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. 19.12.1795 г. вёска была падаравана былому генерал-дырэктару пошт каралеўскай французскай службы Дзюку дэ Паліньяку, налічвала 182 жыхары.

У 1874 г. адкрыта нар. вучылішча.

У 1886 г. Верхалессе (Мажахіны) – сяло Верхалескай вол. Кобрынскага пав., 22 двары, 295 жыхароў Мікалаеўская царква, школа, ветраны млын, піцейны дом. Верхалескі праваслаўны прыход у 1888 г. налічваў 1720 вернікаў. У нар. вучылішчы ў 1889/90 навуч. годзе займаліся 45 хлопчыкаў, 1 дзяўчынка; у 1892–93 гг. – 42 хлопчыкі.

У 1897 г. было 45 двароў, 327 жыхароў, 693 &襶 дзес. зямлі (на 1890), меліся хлебазапасны магазін, прыходская царква (царк. прычт – 146 &襴 дзес. зямлі).

У 1905 г. налічвалася 396 жыхароў.

З 1915 г. сяло акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 1919 г. – польскімі войскамі.

У 1921 г. вёска ў складзе Полыпчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 57 двароў, 357 жыхароў, працавала школа.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр сельсавета таго ж раёна і вобласці, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.

У 1940 г. ў вёсцы 103 двары, 309 жыхароў, дзейнічалі пач. школа, паравы млын, магазін, сельсавет.

У Вялiкую Айчынную вайну в. Верхалессе акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У баях з ням. акупантамі загінулі 58 землякоў На ўшанаванне іх памяці каля школы ў 1977 г. ўстаноўлены помнік.

Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 131 гаспадарка, 430 жыхароў.

У 1999 г. 172 гаспадаркі, 439 жыхароў, цэнтр калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»).

Размешчаны будынак адміністрацыі калгаса, магазін, Дом культуры, б-ка, сярэдняя школа, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі.



[spoiler=Забава]
ЗАБАВА – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 19 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 64 км ад Брэста. На шашы Кобрын-Макраны. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2005).

3 1890 г. Забава была ў валоданні біскупаў Кракаўскіх.

У 1897 г. Забава – маёнтак (уладанне А. Юшкевіч) у Верхалескай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 1001 дзес. зямлі (1890), 6 двароў, 51 жыхар.

У 1905 г. пасёлак, 47 жыхароў.

У 1911 г. вёска ў Навасёлкаўскай вол. таго ж павета, 55 жыхароў.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 3 двары, 22 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім с/с.

У 1940 г. вёска налічвала 16 двароў, 84 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну Забава акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У сак. 1948 г. ў вёсцы пачалося будаўніцтва першага ў Дзівінскім р-не цагельнага з-да.

Паводле перапісу 1959 г. 73 жыхары, у 1970 г. – 44 жыхары.

У 1999 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтр – в. Верхалессе).



[spoiler=Ходыничи]
ХАДЫНІЧЫ – вёска ў Навасёлкаўскім с/с, за 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 60 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын–Макраны. 104 гаспадаркі, 226 жыхароў (2005).

У 1567 г. Хадынічы – маёнтак, уладанне Рамана і Майка Кульневічаў (у 1565 Сямён і Дзям'ян Кульневічы), у Брэсцкім пав. Побач з маёнткам праходзіла мяжа Кобрынскага пав. Пазней Кандрат Хадыніцкі завяшчаў маёмасць Лепясоўскаму праваслаўнаму манастыру.

У 1667 г. Ст.Табенскі на чале свайго атрада здзейсніў набег на маёнтак, але быў паранены манахамі і памёр. Брэсцкі падсудак Пшаздзецкі апраўдаў манахаў, аднак у хуткім часе сам таксама разрабаваў маёнтак. Пасля хадайніцтва Кляменція Трызны, архімандрыта Віленскага Святадухаўскага манастыра, быў атрыманы каралеўскі ліст з загадам Пшаздзецкаму і Табенскім вярнуць маёмасць манахам.

У 1679 г. Галоўны Літоўскі трыбунал вырашыў справу на карысць манастыра.

З 1691 г. да 1740 г. маёнтак знаходзіўся ва ўладанні базыльян Лепясоўскіх. Пазней зноў узнікалі спрэчкі за маёмасць паміж манахамі і панамі Славакамі і Пухальскімі, і справа была вырашана на карысць апошніх.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

У 1890 г. вёска ў Верхалескай вол., 1774 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак, 179 &襵 дзес. зямлі, і 2 маёнткі, уладанні С. Мар'яновіча (399 &襵 дзес. зямлі) і А. Любімава (186 дзес. зямлі).

У 1897 г. ў вёсцы 40 двароў, 274 жыхары, царква на могілках, хлебазапасны магазін; у аколіцы – 15 двароў, 76 жыхароў. Маёнткі налічвалі: Хадынічы-Шаўчука – 8 жыхароў, Хадынічы-Мар'яновіча – 10 жыхароў, Хадынічы-Маціюка – 14 жыхароў, меўся ветраны млын.

У 1905 г. існавалі вёска (302 жыхары) і маёнтак (10 жыхароў).

У 1911 г. ў складзе Навасёлкаўскай вол.; вёска – 374 жыхары; аколіца – 32 жыхары; маёнтак, уладанне А. Корсака – 43 жыхары.

З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска, 59 двароў, 308 жыхароў, і 2 фальваркі, 3 двары, 26 жыхароў (разам).

У 1930-я г. працавала школа.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Верхалескім, з 30.10.1959 г. ў Навасёлкаўскім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.

У 1940 г. вёска, 95 двароў, 489 жыхароў, працавала пач. школа.

У Вял, Айч. вайну Хадынічы акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.

У 1949 г. 17 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Перамога» (старшыня Ул.П.Мікалаюк).

Паводле перапісу 1959 г, 352 жыхары, у 1970 г. – 356 жыхароў.

У 1999 г. 115 гаспадарак, 258 жыхароў, у складзе калгаса імя Чкалава (з 2004 СВК «Верхалескі»; цэнтр – в. Верхалессе). Ёсць магазін, клуб, бібліятэка.

У в. Хадынічы нарадзіліся бел. мастак І.В. Андрасюк, бел. лінгвіст, педагог, журналіст В.І.Іўчанкаў (з'яўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Роднае слова»).